Categories: Главное

У абарот дзяржаўную маёмасць.

У камунальнай уласнасці Браслаўскага раёна налічваецца 1809 аб’ектаў нерухомай маёмасці агульнай плошчай 201033 м 2, якія перададзены ў гаспадарчае карыстанне суб’ектам, 49804 м 2 плошчаў здадзена ў арэнду. За здачу ў арэнду падсобных будынкаў, ізаляваных памяшканняў за мінулы год балансаўтрымальнікамі атрымана 182 млн. руб., з якіх 63 млн. адлічаны ў раённы бюджэт.
Аднак на тэрыторыі раёна дастаткова многа і пустуючых аб’ектаў, агульная плошча якіх на сённяшні дзень складае 4388 м 2. Гэта, безумоўна, адмоўна адбіваецца на эканамічным становішчы прадпрыемстваў, на балансе якіх лічацца невыкарыстоўваемыя пабудовы. Мала таго, што ад іх няма ніякай карысці, прадпрыемствы яшчэ нясуць і дадатковыя фінансавыя расходы па падтрыманні гэтых аб’ектаў у належным тэхнічным стане, іх ахове, выплаце падаткаў.
Таму ўказ Прэзідэнта РБ ад 4 ліпеня 2012 года № 294 “Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю” значна спрасціў працэдуру абарачэння невыкарыстоўваемай або выкарыстоўваемай неэфектыўна нерухомасці. У адпаведнасці з гэтым дакументам такую дзяржаўную маёмасць дазволена прадаваць, у тым ліку па пачатковай цане, роўнай адной базавай велiчынi, перадаваць у бязвыплатнае карыстанне індывідуальным прадпрымальнікам і недзяржаўным юрыдычным асобам пад канкрэтныя iнвестыцыйныя праекты.
У мінулым годзе на продаж выстаўлялася пяць аб’ектаў. На жаль, сваіх гаспадароў набылі два — будынкі былой паліклінікі ў г.п. Відзы і швейнага цэха ў г. Браславе, у выніку чаго раённы бюджэт папоўніўся на 904,8 млн. руб. А вось пабудовы былой школы № 1 у агр. Опса, Таполькаўскай, Дубраўскай школ пасля правядзення пяці аўкцыёнаў так і не знайшлі сваіх уладальнікаў. Акрамя таго, адзін аб’ект перададзены ў бязвыплатнае карыстанне каталіцкай царкве, пяць – закансерваваны, выставіць іх на продаж плануецца сёлета. Летась 18 пабудоў знішчаны з-за немагчымасці далейшага іх выкарыстання.
Сёння кожны патэнцыяльны інвестар можа мець патрэбную інфармацыю пра ўсе пустуючыя аб’екты камунальнай уласнасці Браслаўскага раёна (былыя школы, ФАПы, ангары і інш.), бо яна змешчана на сайце райвыканкама. Агучваецца яна і на нарадзе прадпрымальнікаў, падчас інвестыцыйных канферэнцый. Пра правядзенне аўкцыёнаў, пра продаж нерухомасці друкуецца ў раённай газеце. А патлумачыць канкрэтна пра ўмовы набыцця таго ці іншага аб’екта вам заўжды гатовы ў адзеле эканомікі райвыканкама ці па тэлефоне 22446.

Надзея Шаткоўская,
гал. спецыяліст аддзела эканомікі.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

23 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago