Categories: Главное

Міласэрнасць бяз межаў

Навагоднія і калядныя святы самыя любімыя, якія настройваюць на цуды. А хіба гэта не шчасце – сабрацца за святочным сталом вялікай сям’ёй і, надзяляючы адзін аднога сувенірнымі сімваламі надыходзячага года, з нецярпеннем чакаць набліжэння зімовай казкі.
Калі з нараджэння жывеш з бацькамі і не пазбаўлен увагі сваякоў, цяжка ўявіць, што можа быць па — іншаму.
Аднак, на жаль, бацькоўскі дом для многіх дзяўчынак і хлопчыкаў па розных прычынах замяняюць школы- інтэрнаты.
Менавіта для такіх дзяцей, выхаванцаў ДзУА “Опсаўская дапаможная школа-інтэрнат” і сацыяльнага прытулка, напярэдадні навагодніх свят з салодкімі пачастункамі завіталі спонсары – СПК “Маяк Браслаўскі”, ААТ “Бярозавы край”, Браслаўскае райпа, Браслаўскі ваенны камісарыят, ІП “Віталіч”, Опсаўская пагранзастава, СШ № 1, № 2 г.Браслава, айцец Ігар Чучуковец.
У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” паклапаціліся аб настроі кожнага пакрыўджаннага лёсам дзіцяці і аказалі дапамогу – кіраванне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, сумеснае таварыства з абмежаваннай адказнасцю “Контэ СПК”, Віцебская абласная прафсаюзная арганізацыя працоўнікоў лесу, Опсаўская СШ, БРСМ г.Браслава.
Незабыўныя ўражанні ў дзяцей засталіся пасля экскурсіі ў гістарычны комплекс Дудуткі”, якую падаравалі Міжнародная арганізацыя “Дапамога дзецям – сіротам” і СПК “Маяк Браслаўскі”.
Па традыцыі кульмінацыяй акцыі стала навагодняе прадстаўленне каля ёлкі. Не апісаць словамі, колькі захаплення і радасці вызвала з’яўленне казачных персанажаў у выкананні прафесійных артыстаў Браслаўскага дома культуры.
А лепшым навагоднім падарункам для дарослых былі ззяючыя радасцю вочы нашых дзяцей. У такія чуллівыя моманты хочацца верыць у цуда зімней казкі і зрабіць усё магчымае, каб даўжэй зберагчы шчырыя і шчаслівыя ўсмешкі дзетак.

Анатоль Сажын,
дырэктар школы-інтэрната.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

15 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

15 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

16 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

16 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

19 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

19 часов ago