Categories: Главное

Нераўнадушны да людскіх праблем

Падзяліць абавязкі кіраўніка арганізацыі і дэпутата райсавета складана. Кіраўніку, праўда, значна прасцей вырашаць многія праблемы людзей, асабліва, калі ты чалавек адказны і нераўнадушны да таго, што хвалюе выбаршчыкаў. Менавіта таму вось ужо тры скліканні запар выбаршчыкі Рыбгаснай выбарчай акругі аказваюць давер начальніку міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Васілю Мацуку і выбіраюць яго дэпутатам райсавета. Ён стараецца, чым можа, дапамагчы людзям. Некаторыя прыходзяць да яго са сваімі звычайнымі жыццёвымі праблемамі, нехта просіць пасадзейнічаць вырашыць пытанне з водазабеспячэннем, падсыпкай вуліцы.
А яшчэ В. Мацук — адзін з самых актыўных дэпутатаў райсавета. Бадай, ніводнае пытанне, якое разглядаецца на сесіі, не пакідае яго раўнадушным. Ён заўсёды імкнецца разабрацца ў сутнасці праблемы. Да таго ж Васіль Мацук уваходзіць у склад дэпутацкай камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі, нярэдка ўносіць слушныя прапановы.
Сваю працоўную дзейнасць Васіль Мацук пачынаў у Замошскім лясніцтве. І далейшы працоўны яго шлях вось ужо на працягу колькіх гадоў звязаны з аховай прыроды. Займаў у свой час пасаду старшыні калгаса “Зорка”, затым галоўнага ляснічага ў нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, а цяпер узначальвае міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. Разам са сваімі супрацоўнікамі змагаецца з браканьерамі і ахоўвае Браслаўшчыну ад нядобрасумленных і законанепаслухмяных людзей.
Прафесію, як кажуць, выбраў асэнсавана. Пайшоў па шляху продкаў. На сядзібе Плятэраў служыў лесніком дзядуля Васіля Мацука. Затым яго справу працягваў бацька. А цяпер па слядах В. Мацука пайшоў яго сын. Вось такая атрымліваецца дынастыя леснікоў.
Адказнасць, прынцыповасць, прафесіяналізм – рысы, якія характарызуюць Васіля Мацука як кіраўніка, уважлівага да чужых праблем ён вызначаецца як дэпутат райсавета, надзейнасцю як сем’янін.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

4 часа ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

4 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

5 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

5 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

7 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

8 часов ago