Тэрміны зарплаты не дзеля галачкі

Главное

На пастаянным кантролі ў КДК знаходзяцца пытанні своечасовасці і паўнаты выплаты заработнай платы, а таксама падачы даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці пра наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце.
Усяго ў 2012 годзе КДК вобласці выяўлены факты несвоечасовасці выплаты зарплаты ў 26 суб’ектаў гаспадарання (г. Віцебска, Полацка, Наваполацка, Браслаўскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Сенненскага і Ушацкага раёнаў). Таксама ўстаноўлена 8 фактаў непрадастаўлення даных дзяржстатсправаздачнасці пра пратэрмінаваную запазычанасць па зарплаце ці несапраўдных даных у органы статыстыкі суб’ектамі г. Віцебска, Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага, Сенненскага і Ушацкага раёнаў. За гэтыя парушэнні аштрафаваны 4 юрыдычныя і 17 службовых асоб на агульную суму 26,5 млн. руб.
Камітэт дзяржкантролю нагадвае і папярэджвае кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад форм уласнасці, што яны нясуць персанальную адказнасць за своечасовасць выплаты зарплаты, аж да звальнення з займаемай пасады. За дадзенае парушэнне прадугледжана таксама адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 0,4 да 2 млн. руб. Парушэнне ж парадку падачы даных пра наяўнасць запазычанасці па зарплаце цягне за сабой штрафныя санкцыі ў памеры ад 2 да 10 млн. руб., пры паўторным парушэнні — ад 10 да 20 млн. руб., а ў некаторых выпадках і крымінальную адказнасць.

Па матэрыялах КДК Віцебскай вобласці.