Подведены итоги уборочной 2011

Деньги

Восень – пара падвядзення вынікаў сельскагаспадарчага года і працы на будучы ўраджай. У гаспадарках поўным ходам ідзе восеньская сяўба і чвэрць адведзеных пад азімы клін плошчаў ужо засеяна. Пра вынікі сёлетняга жніва і арганізацыю работ на будучае карэспандэнт газеты Аляксандр Азевіч гутарыў з дырэктарам ААТ “Слабодка-агра” Яўгенам Драбовічам і галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Пятром Карандзеем.

– Раскажыце, калі ласка, пра актывы ўборачнай.

П.К. – Асабіста я задаволены як усім ходам жніва, так і намалотамі. Сёлета наш камбайнавы парк папоўніўся новымі камбайнамі, што дазволіла ўбраць збожжавы клін у сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі. Да таго ж і надвор’е паспрыяла. З грэчкай і просам намалот перавысіў 4 тысячы тон, што амаль на тысячу больш за леташні. Сярэдняя ўра-джайнасць склала 21,7 ц з га, а ў міПриезжайте отдохнуть на Браславские озерану-лым годзе – 15.

Яўг. Д. – Выдатна папрацавалі не толькі камбайнеры і вадзіцелі на адвозцы, а і аператары ўсіх трох мехтакоў. На дасушванні працавалі 12 ча-лавек і дзякуючы іх стараннай працы мы здолелі здаць 330 тон піваваранага ячменю па цане мільён за тону, а ўвесь дзяржзаказ закрылі толькі харчовым зернем.

Другі год запар Наваполацкае РБМУ прысылае нам аўтамабіль для адвозкі збожжа. Я ўдзячны і кіраўні-цтву арганізацыі, і вадзіцелю за аказаную дапамогу.

– А як праходзіць сяўба?

Яўг. Д. – Яе пачалі 25 жніўня. Азімымі збожжавымі плануем заняць 1070 гектараў і яшчэ 230 пасеяць на зялёны корм. Сяўбу вядзем агрэгатам АПП-6 і па меры неабходнасці будзем падключаць “Лемкен”. Разлічваю, што  да 20 верасня ўкла-дземся.

– Як складваецца структура пасеваў?

П.К. – Па плане правядзення пасяўной 50% агульнага кліна зойме трыцікале, 30 – пшаніца і 20 – жыта. Але разлічваем плошчы апошняга павялічыць. А жаданне гэта выклікана тым, што жыта шмат дзе прапала, сёлета пасяўныя плошчы яго скарацяцца, значыць, у наступным годзе будзе дэфіцыт насення. Паколькі ж у нас яно ёсць, пасеем пабольш і праз год зможам рэалізоўваць насенны матэрыял.

Дарэчы, паколькі ў нас добрая сушыльная гаспадарка і маем эфектыўныя ачышчальныя агрэгаты, сеем якасным насеннем, прычым не ніжэй за другую рэпрадукцыю.

– Хацелася б пачуць пра арганізацыю ўсяго рабочага працэсу.

Яўг. Д. – Напярэдадні сяўбы правялі з механізатарамі сход, пазнаёмілі іх з планам яе правядзення, нормамі вы-працоўкі і расцэнкамі. Працуем адным атрадам. У яго ўключаны трактары з плугамі, культыватарамі, агрэгатамі для ўнясення мінеральных угнаенняў, пасяўны агрэгат, механічны загрузчык насення і тэхніка на падвозцы. Рабочы дзень доўжыцца 14-15 гадзін. Але гэта ніколькі не пужае механізатараў, бо яны ведаюць, што добра заробяць.

– Што ж, дзякую за размову і добрага вам ураджаю.