Вопрос к юристу об отпусках

Веснавое сонейка, цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў апошнія тыдні, выклікала ў многіх прыемныя думкі пра хуткі адпачынак. Практычна ўсім хочацца адправіцца ў водпуск летам. Праўда, гэта не заўсёды супадае з пазіцыяй наймальніка. І тады Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеўзнікаюць канфлікты. Каб такія непаразуменні паміж работнікам і работадаўцам здараліся як мага радзей,  загадчыца юрыдычнай кансультацыі Марыя Абразей тлумачыць  асноўныя спрэчныя сітуацыі  “адпускных баталій”.

Марыя Якаўлеўна,  чытачы нашай газеты даволі часта пытаюцца, ці мае права наймальнік дзяліць  працоўны водпуск на часткі.

— Па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам водпуск можна дзяліць на дзве часткі, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам або пагадненнем. Аднак пры гэтым адна частка яго не павінна быць меншай за 14 каляндарных дзён. Гэта прадугледжвае арт. 174 Працоўнага кодэкса  РБ. Калі работнік не згодзен на такі раздзел, то наймальнік па сваёй ініцыятыве не мае права  падзяліць водпуск на часткі.

Здараецца, чалавек не жадае ісці ў водпуск і просіць выплаціць за яго кампенсацыю. Што гаворыць закон у гэтай сітуацыі?

— Артыкул 161 Працоўнага кодэкса прадугледжвае, што за частку водпуску (асноўнага і дадатковага), якая перабольшвае 21 каляндарны дзень, па  пагадненні паміж работнікам і наймальнікам можа быць выплачана грашовая кампенсацыя. Тры ж тыдні  павінны быць выкарыстаны па назначэнні. Не дапускаецца замена грашовай кампенсацыяй водпускаў, якія даюцца авансам наперад, цяжарным жанчынам, інвалідам, работнікам, якім не споўнілася 18 гадоў, за работу ў зонах радыеактыўнага забруджвання Чарнобыльскай АЭС, а таксама дадатковых водпускаў за работу ў шкодных умовах.

Колькі месяцаў трэба адпрацаваць, каб атрымаць першы працоўны водпуск?

— Водпуск за першы  год даецца не раней чым праз 6 месяцаў работы ў наймальніка. Раней гэтага тэрміну наймальнік абавязаны даць водпуск па жаданні работніка толькі ў наступных сітуацыях: жанчынам  перад водпускам па цяжарнасці і родах ці  пасля яго; непаўналетнім; прынятым на работу ў парадку пераводу; сумяшчальнікам, калі іх водпуск па асноўным месцы працы прыпадае на перыяд да 6 месяцаў работы па сумяшчальніцтве; удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны; жанчынам, якія маюць 2 і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў ці дзіця-інваліда; работнікам, якія атрымліваюць спецыяльнасць на вячэрняй ці завочнай форме навучання.

Але гэты спіс можа быць пашыраны, бо наймальнік мае права сам вызначыць, каму можна даць водпуск да  заканчэння першых 6 месяцаў работы.

Водпуск за другі і наступныя гады даецца ў любы час у адпаведнасці з графікам водпускаў.

А ці можна ў першы год да заканчэння першых 6 месяцаў работы ўзяць водпуск прапарцыянальна адпрацаванаму часу?

— Такі варыянт дапускаецца.  Але водпуск не можа быць менш за 14 каляндарных дзён, акрамя выпадкаў, выкладзеных у пунктах 1-9 часткі другой і трэцяй 166 артыкула Працоўнага кодэкса.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago