Categories: Новости

Браславский парикмахер завоевала хорошую оценку среди жителей города

Сярод бытавых паслуг, якія аказвае насельніцтву раёна прыватны сектар, бадай, самая распаўсюджаная – цырульніцкая. У райцэнтры  яе аказваюць амаль у дзесяці майстэрнях, і ніводная не скардзіцца на адсутнасць кліентаў.  Мае іх і цырульня “Браслаўчанка”, якая размяшчаецца цяпер у гандлёвым доме “Віталіч”.  Па ацэнцы спецыялістаў Полацкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі,  яна поўнасцю адпавядае дзяржаўным стандартам. Заслуга ў гэтым Галіны Старавойтавай, якая з першага дня прадпрымальніцкай дзейнасці стараецца высока трымаць сваю марку. Яна,  дарэчы, з лікУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеу першых, хто пакінуў дзяржаўную работу і  адкрыў уласную справу. Было гэта сямнаццаць гадоў таму назад, у самым пачатку зараджэння рынкавых адносін. Разам з сяброўкай па працы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання яны адкрылі ўласную майстэрню, якая па тым часе была лепшай у горадзе.

Потым Галіна мела майстэрню ў будынку былой паліклінікі, а ў лютым гэтага года па запрашэнні заснавальніка прадпрыемстваў “Віталіч”  пераехала ў яго гандлёвы дом. Тут у   майстра адкрываліся больш шырокія магчымасці для аказання паслуг. Але і ўзрасталі расходы па ўтрыманні цырульні. Таму, узважыўшы свае магчымасці, Галіна запрасіла  ў напарніцы даўнюю знаёмую Аню Апанчонак, з якой у свой час таксама працавала ў КБА.

Для новага месца набылі  сучаснае цырульніцкае абсталяванне, прафесі-янальны інструмент, пазнаёміліся з навейшымі тэхналогіямі  і мадэлямі стрыжак, прычосак, завівак. Для апошніх, напрыклад, набылі сучасныя прэпараты, якія не псуюць валасы і  трымаюць локан больш доўгі час. Адным словам, падрыхтава-ліся  да работы ў новай цырульні  сур’ёзна, і не дзіўна, што ў ёй  заўсёды ёсць наведвальнікі.

Гэта даўнія  кліенты  майстроў і тыя, хто звярнуўся да іх упершыню. Але, мяркую, у раёне знойдзецца нямнога людзей, якія хоць бы раз ды не звярталіся да Галіны Старавойтавай. Добрыя водгукі за сваю работу  яна заслужыла ад многіх людзей. Нават празмерна патрабавальныя  ці прыдзірлівыя  кліенты, якія   па розных прычынах  мянялі Галіну на іншага цырульніка, урэшце зноў вяртаюцца да яе. Па розных прычынах, але галоўныя – прафесіяналізм майстрыхі, яе ўменне падабраць чалавеку мадэль стрыжкі, прычоскі, якія  падкрэсліваюць яго індывідуальнасць і прыгажосць.   А гэта дадзена не кожнаму, хто бярэ ў рукі нажніцы, грэбні, фен, лак… Галіне ўдаецца. Магчыма, таму, што сама мае добры густ і залатыя рукі. Яна выдатна шые і ў пару татальнага дэфіцыту   апранала сям’ю, шыла для іх супермодныя рэчы. А знаёмыя здзіўляліся, дзе дастае імпарт. А да гэтага яшчэ і вяжа, вышывае, займаецца развядзеннем хатніх і вулічных кветак. У  кветніку патанаў яе дом па вуліцы Энгельса, і на новай сядзібе  дагледжаны двор радуе вока гаспадароў і суседзяў.

— А як выйду на пенсію, буду яшчэ пісаць карціны,— марыць  Галіна.

Напэўна, так і будзе, прычым значна раней, бо яе тэмперамент і жыццёвыя памкненні  не дазваляюць сядзець склаўшы рукі.

Тамара Пашкевіч. 

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago