Хлеб — всему голова

Деньги

На апошнім пасяджэнні калегіі ўпраўлення райсельгасхарча старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк падкрэсліваў, што дзякуючы арганізаванай і зладжанай працы на веснавых работах хлебаробаў СВК “Маяк Браслаўскі” раён утрымліваецца ў рамках штодзённых планавых заданняў. Сапраўды, сёлетнюю сяўбу ў гаспадарцы, можна сказаць, пачалі без раскачкі. Толькі ў першы дзень перасеялі ўсяго 1Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте1 гектараў загінуўшых азімых. Далей штодзённы прырост складаў 5, 7, 9%. За аўторак, напрыклад, пасеялі 141 гектар збожжавых. Аднак, як лічыць галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Таўкінь, у бліжэйшыя дні рэальна выйдуць на 180-190 гектараў. Пры такіх тэмпах работ яравы клін у 1500 гектараў можа быць засеяны да 26-27 красавіка. Каб хлебаробам не падлажыла свінню сёлетняя зіма, пры такім раскладзе спецыя-лісту толькі б і радавацца.

Справа ў тым, што з пасеяных восенню 1700 гектараў азімых 1150 загінулі. І ўсю гэтую плошчу трэба будзе перасеяць. Мо пры склаўшыхся абставінах у якой з іншых гаспадарак і апусцілі б рукі, толькі не ў “Маяку Браслаўскім”.

У дадатак да трох АПП-6 і шасці “Лемкенаў” у работу ўключылі яшчэ тры сеялкі СЗТ і завяршаюць рамонт СПУ. Такім чынам, сяўбу будуць весці 13 агрэгатаў. Усяго ж што-дзённа на палі выходзіць да 40 адзінак самай разнастайнай тэхнікі. Работу вядуць комплексна: у кожным з трох аддзяленняў створана па звяну, за якім замацаваны спецыялісты, што займаюцца аператыўным  упраўленнем і сочаць за якасцю работ.

Для больш эфектыўнага выкарыстання тэхнікі на ноч яе пакідаюць на палетках, сеялкі і раскідальнікі ўгнаенняў абавязкова за-гружаюць вечарам, не зважаючы на час заканчэння работ, трактары запраўляюць. Такім чынам, раніцай механізатары атрымліваюць пуцёўкі, падсілкоўваюцца чаем з бутэрбродамі і арганізавана едуць да месца работы, якая пачынаецца не пазней 6-ці гадзін. Дарэчы, за ранішнюю перакуску грошай з працаўнікоў палёў не бяруць. А за паўнацэнны абед і вячэру вылічваюць усяго па 1600 рублёў.

Каб зацікавіць механізатараў эфектыўна працаваць у выхадныя, не шукаць прычыны прасіць адгулаў, уведзена двайная аплата. Як гаварыла Валянціна Таўкінь, за апошні выхадны механізатары зарабілі ад 100 да 260 тысяч.

Каб не збавіць абаротаў на перасеве азімых, запусцілі ў работу збожжаачышчальны комплекс, праз які прапускаюць пераходны фонд насення з адначасовым пра-тручваннем.

Можна яшчэ доўга пералічваць шматлікія нюансы ў арганізацыі веснавых палявых работ, якія скіраваны на павышэнне эфектыўнасці працы, спрыяюць якасці. Яны далёка не новыя, важна, што разумна прымяняюцца і могуць быць узяты на ўзбраенне ў кожнай гаспадарцы. “Маякоўцы” ж нацэлены завяршыць сяўбу, уключаючы перасейванне, у самыя спрыяльныя тэрміны. Людзі на работу настроены.

Аляксандр Азевіч.