Вечарам 17 снежня па дарозе Ахрэмаўцы-Цяцеркі аўтамабіль “Аўдзі-80” збіў пешахода. Вадзіцель спыніўся, падышоў да пацярпеўшага і паехаў далей па сваіх справах, пакінуўшы чалавека ў бездапаможным стане. Праехаўшы некалькі кіламетраў, развярнуўся і рушыў назад. Па дарозе яшчэ сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ-52 і нават не спыніўся, з месца здарэння ўцёк. Вадзіцель грузавіка таксама не стаў вы-клікаць супрацоўнікаў ДАІ і пакінуў месца ДТЗ. Пакалечаны пешаход працягваў ляжаць на дарозе, пакуль яго не заўважылі прахожыя. Яны аказалі мужчыне першую медыцынскую дапамогу, вы-клікалУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеі “хуткую” і супрацоўнікаў міліцыі. Ахвяру ДТЗ даставілі ў бальніцу, дзе ўрачы выявілі ў яго адкрыты пералом правага бядра, шэраг лёгкіх траўмаў.
А інспектары тым часам заняліся пошукам віноўніка здарэння. Якім жа было іх здзіўленне, калі знайшлі яго дома. Мужчына спакойна спаў.
У гэтай сітуацыі здзіўляе бяздушша вадзіцеля легкавога аўтамабіля, які пакінуў чалавека, на якога наехаў. І вельмі прыемна, што прахожыя праявілі да пацярпеўшага сваю міласэрнасць, выклікалі медыкаў.
Цяпер ідзе следства, яно і расставіць усе кропкі над “і”. Вінаваты ў ДТЗ панясе пакаранне згодна з літарай закона.
Леанард Савіцкі, ст. інспектар ДПС аддзялення ДАІ.