«Птушыны перапалох». Браслаўчане сталі пераможцамі незвычайнага конкурсу

Отдых
Прадстаўнікі народнага клуба майстроў і мастакоў «Ля возера» НДУК «Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў» атрымалі дыпломы абласнога конкурсу «Птушыны перапалох».

Мерапрыемства, прысвечанае абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсу мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох», праводзілася ў верасні з мэтай фарміравання экалагічнай культуры і папулярызацыі традыцыйных народных рамёстваў. Удзел у конкурсе прынялі больш за 50 чалавек з усёй Віцебскай вобласці. Пераможцаў выбіралі ў розных намінацыях: «Кармушка для птушак», «Птушыны домік», «Лепшая аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя» і інш.

Браслаўчане ўдзельнічалі адразу ў некалькіх катэгорыях, іх вырабы былі выкананы з разнастайных матэрыялаў.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя беларускіх птушак» дыплом 2 ступені атрымала браслаўчанка Ганна Жылевіч. Таксама нашы майстры Валерый Зінкевіч і Ларыса Дарафейчык адзначаны дыпломамі «За творчае ўвасабленне вобраза птушак у мастацкай традыцыі». ■

Алена НАБЕЕВА