На браславских полях снег. Посевная задерживается

Деньги
Вясна са сваімі капрызамі не дае аграрыям Браслаўшчыны разгарнуць веснавыя палявыя работы. Зноў моцна падмарозіла глебу, і трактары чакаюць свайго часу на мехдварах.

Тым часам за вясеннюю кампанію браслаўскія сельгаспрадпрыемствы павінны ўзараць 8 885 гектараў глебы.

На ўчарашні дзень план выкананы толькі на 9,5 %. За некалькі дзён перавыканалі план у «Маяку Браслаўскім»: там механізатары ўжо ўзаралі 496 га, ці 161,6 %. Яшчэ пяць гаспадарак прыняліся за гэтую работу, але пакуль ніводная з іх не ўзарала больш за 120 га. «Слабодка-агра», «Бярозавы край», «Браслаўскі райаграсэрвіс» пакуль да гэтых работ не прыступілі.

На вясну таксама запланавана падсеяць 6 740 гектараў шматгадовых траў, пакуль апрацавана 428 з іх. Яравы клін збожжавых і зернебабовых культур сёлета на Браслаўшчыне складзе 13 183 га. Як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, аграрыі прымуцца за сяўбу.■

 

Вольга ПАТАПОВІЧ.