Зрабі сэлфі ў вышыванцы — і паўдзельнічай ў конкурсе

Отдых

Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай» аб’явіў БРСМ у рамках маладзёжнага праекта «Беларусь — крыніца натхнення» напярэдадні Дня Незалежнасці.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навучэнцы, студэнты, працуючая моладзь — усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 31 года. Тэрмін правядзення:  з 15 чэрвеня па 2 ліпеня. На конкурс прымаюцца сэлфі і традыцыйныя фота ў намінацыях «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Дзяўчаты ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы»,«Саюз моладзі ў вышыванцы». Сэлфі павінны быць апублікаваны з указаннем адпаведных хэштэгаў.

З падрабязнымі правіламі ўдзелу ў праекце можна даведацца ў райкаме БРСМ ці па тэлефоне 62-9-74.

 

Святлана ЛАПЫР,

 галоўны спецыяліст райкама БРСМ.