У Ахрэмаўцах пасадзілі маладыя ліпы і акацыю

Год малой родины Отдых

Вучні Ахрэмаўскай школы прынялі ўдзел у азеляненні і добраўпарадкаванні свайго аграгарадка. Так, у адзін з майскіх дзён яны разам са старшынёй сельсавета Дзіянай Тарун высадзілі на ўскрайку населенага пункта саджанцы ліп, якія праз некалькі гадоў будуць прыгожа абрамляць уезд у Ахрэмаўцы. Таксама работнікі сельсавета ў цэнтры аграгарадка высадзілі жоўтую акацыю, што будзе выступаць у ролі «жывой» агароджы тэрыторыі зоны адпачынку. Дарэчы, саджанцы раслін для гэтых мэт былі атрыманы ў дар дзякуючы ўдзелу ў экалагічнай акцыі грамадскай арганізацыі «Родны лес».

Словам, у Год малой радзімы жыхары Ахрэмаўцаў зрабілі яшчэ адзін крок, каб іх родны куток стаў прыгажэйшым! ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.