Урачыстае шэсце навагодніх персанажаў

Главное

_MG_7299 (Small)Урачыстае шэсце навагодніх персанажаў адбылося ў Браславе 26 снежня. Больш за 50 Дзедаў Марозаў і Снягурачак прайшлі па цэнтральных вуліцах райцэнтра, вітаючы на сваім шляху прахожых. Святочную калону вялі за сабой калядоўшчыкі, сярод якіх была і Каза – сімвал надыходзячага года.
Трэба сказаць, што новае для нашага горада мерапрыемства сабрала даволі вялікую колькасць гледачоў, большасць з якіх пайшлі ўслед за казачнымі героямі. Усмешкі і вясёлы настрой чыталіся на тварах усіх, аднак больш за астатніх радаваліся дзеці.
Працягнулася шэсце забаўляльнай праграмай “Новы год для ўсёй сям’і”, якая разгарнулася вакол галоўнай ёлкі раёна.

Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.