Спаборнічалі педагогі

Главное

_MG_7053 (Small)Спартакіяда педагагічных работнікаў адбылася на базе Браслаўскай ДЮСШ. Яе арганізатарамі па традыцыі выступілі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Удзельнікамі спаборніцтваў былі 3 каманды, якія прадстаўлялі адпаведныя школьныя зоны раёна. У праграме былі прадугледжаны толькі камандныя віды спорту – баскетбол і валейбол. Персанальна можна было пагуляць толькі ў шахматы, але і там асабістае першынство не ўлічвалася.
У выніку пераможцамі стала зборная каманда трэцяй школьнай зоны (сярэдняя школа №1, Браслаўскі дзіцячы сад – пачатковая школа, Друйская СШ, Слабодкаўскі ДССШ, Чэрнеўская БШ, Мяжанскі ДСБШ, Быстрамаўскі ДСБШ, ЦДМ, ДЮСШ). Яе прадстаўнікі паказалі лепшыя вынікі ў валоданні мячом і толькі ў шахматных баталіях дазволілі сабе апусціцца на другое месца.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.