Хроніка здарэнняў

• У міліцыю па дапамогу звярнуўся жыхар раёна. Мужчына паведаміў, што невядомы ўкраў у яго сына мабільны тэлефон коштам 2 млн рублёў. Знаходзілася рэч у кішэні курткі, якую хлопец пакінуў на падаконніку ў калідоры Відзаўскай школы. Такая няўважлівасць маладога чалавека каштавала яму дарагой рэчы. • Другі раз на незаконнай справе папаўся непрацуючы, раней судзімы мужчына. […]

Подробнее

Будзьце пільнымі на дарозе

На мінулым тыдні ля Краснасельскай АЗС адбылося дтз. Грамадзянін Латвіі, кіруючы “Вольва”, і паварочваючы з аўтадарогі на тэрыторыю запраўкі, не прапусціў машыну жыхара Браслаўскага раёна, якая рухалася па сустрэчнай паласе. У выніку абедзве машыны пашкоджаны, параненых няма. Дзяржаўатаінспекцыя звяртаецца да вадзіцеляў у сувязі з наступленнем асенняга перыяду і змянення ўмоваў надвор’я, а таксама заклікае ўсіх […]

Подробнее

Здарэнні..

Жыхар в. Плюсы «Г», кіруючы аўто VW Пасат ў р-не в. Булавішкі здзейсніў наезд на раптам выбегшага лася. У выніку здарэння машына атрымала механічныя пашкоджанні, а кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжару. Дзікая жывёла памерла на месцы ДТЗ. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Подробнее

Абараніце сваё жыццё

На тэрыторыі раёна з пачатку 2014 года адбылося 15 пажараў, у агні загінулі 2 чалавекі.У мінулым годзе статыстыка, на жаль, была больш сумнай. Быў зарэгістраваны 21 пажар з ахвярамі агню 8 чалавек. Вось толькі апошнія прыклады браслаўскіх пажараў. 27 красавіка ў 8 гадзін 5 мінут на пульт дыспетчарскай сувязі РАНС паступіла паведамленне пра загаранне жылога […]

Подробнее

І ўсё ж вабіць «халява»

Як расказваюць старажылы, у ранейшыя часы ў перыяд нерасту рыбы ў храмах нават у званы не званілі, каб не распуджваць яе на нерасцілішчах. І ніхто не падумваў ставіць у гэты час сеткі. Хоць людзі вясной і галадалі, але думалі пра будучыню. Цяпер жа, калі нават у нераставы перыяд дазволена аматарская лоўля, выязджаць на возера з […]

Подробнее

Па слядах ДТЗ

Нягледзячы на значную прафілактычную работу і ўзмацненне пакарання за язду ў п’яным выглядзе, дарога па-ранейшаму застаецца небяспечнай зонай, і яшчэ хапае гора-вадзіцеляў, якім падабаецца экстрэмальная язда. Думаю, многія памятаюць дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 2 лістапада мінулага года па вул. Дзяржынскага каля будынка Белдзяржстраха. У той вечар аўтамабіль «BMV-X5», які рухаўся з хуткасцю 170 км/г, выехаў […]

Подробнее

Надзвычайная сітуацыя

Надзвычайная сітуацыя здарылася 26 лютага ў вёсцы Краснагорка. Сярод белага дня ўспыхнуў гасцявы дом прадпрымальніка з Мінска. Пакуль рэдакцыя не мае афіцыйных вывадаў прычыны ўзгарання. Але па папярэдніх меркаваннях гэта не падпал. Хутчэй за ўсё катэдж запылаў ад перагрэву дымаходнай трубы. Пабудова, аздобленая сінтэтычнымі матэрыяламі разгаралася ўсё больш і больш. Трэба сказаць, што ўрэшце наша […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• У Браслаўскі РАУС звярнуўся жыхар в. Краснагорка. Ён паведаміў, што пакуль адсутнічаў на сваёй аграсядзібе, невядомы вынес адтуль каштоўныя рэчы на суму больш за 1 млн. рублёў. Спрацаваўшы аператыўна, супрацоўнікі міліцыі затрымалі злодзея, знайшлі ў яго і ўкрадзеныя рэчы. • Ад рук злодзея пацярпела і яшчэ адна жыхарка раёна. Невядомы вынес з яе дома […]

Подробнее

Спатрэбілася зброя

У апошні час усё часцей на слыху выпадкі незаконнага перасячэння мяжы жыхарамі каўказскага рэгіёну. З пачатку года полацкімі пагранічнікамі затрымана 38 чалавек. Вось і ноччу 13 красавіка полацкія пагранічнікі спынілі чарговыя спробы, якія арганізавалі дзве групы нелегалаў. Аднак у адным з выпадкаў для гэтага прыйшлося прымяніць зброю. Недалёка ад мяжы ў Браслаўскім раёне пагранічнікі заўважылі […]

Подробнее

Ці не вельмі дарагія паездкі?!

Лічу, не памылюся, калі скажу, што няма ў Беларусі вадзіцеля, які б не ведаў, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ў нашай краіне існуе строгая адказнасць, у тым ліку і крымінальная. На жаль, аматараў вострых адчуванняў за рулём пад мухай яшчэ шмат. Што яны пагражаюць жыццю і здароўю людзей, якія могуць выпадкова […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• У Браслаўскі РАУС з заявай звярнулася жыхарка агр.Слабодка. Жанчына прасіла стражаў парадку наказаць жыхара гэтага ж населенага пункта. Мужчына, які пэўны час жыў разам з ёй у адным доме, дрэнна адносіўся да гаспадыні і часта яе біў. • Па дапамогу ў міліцыю звярнуўся работнік ААТ “Бярозавы край”. Мужчына паведаміў, што невядомы ўлез у яго […]

Подробнее

Пра Еўропу прыйдзецца забыць

Жадаючых нелегальна трапіць у Еўропу ў пошуках лепшай долі з кожным днём усё больш. Толькі нядаўна супрацоўнікі Полацкага пагранатрада затрымалі каўказца і расіяніна. І вось зноў новае парушэнне мяжы. На гэты раз ноччу 15 лютага полацкія пагранічнікі ў 700 метрах ад мяжы за наўмыснае незаконнае яе перасячэнне з Беларусі ў Латвію затрымалі трох каўказцаў. Зараз […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• Ніяк не могуць запомніць некаторыя асобы, што кіраваць аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення нельга. Гэта датычыцца і аднаго непрацуючага жыхара раёна. У верасні мінулага года ён ужо трапіў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ за такое парушэнне. І вось у студзені мужчыну зноў затрымалі, і зноў ён быў п’яны за рулём. • Тая ж гісторыя […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• Хваля крадзяжоў пракацілася ў апошні час у раёне. Так, з заявай у Браслаўскі РАУС звярнуўся жыхар агр. Друя. Мужчына паведаміў, што раніцай развёз да месца працы работнікаў ААТ “Друйскі”, дзе і сам працуе, а потым пакінуў на пэўны час службовую машыну каля свайго дома. Калі вярнуўся, выявіў, што з аўтамабіля ўкрадзены бензапіла і набор […]

Подробнее

Дапамог папярэдзіць бяду

Ужо не першы раз дзякуючы неабыякавасці і дапамозе браслаўчан супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць парушальнікаў закона. Так было і на гэты раз. Прыехаўшы на аўтаза-правачную станцыю, браслаўчанін Яўген Пупін звярнуў увагу на вадзіцеля машыны, які пад’ехаў следам і ледзь не ўрэзаўся ў аўтамабіль, што стаяў спераду. Падазрэнне пра стан ва-дзіцеля пацвердзілася, калі апошні ледзь выйшаў з машыны, […]

Подробнее

Навагодняя пераправа

Стары Новы год па-свойму “адзначылі” парушальнікі мяжы, якія ў выхадныя спрабавалі незаконна трапіць у Еўропу. Позна вечарам 12 студзеня падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі полацкія пагранічнікі ў 5 км ад мяжы падышлі да падазронай машыны. У ёй знаходзіліся чатыры невядомыя, да якіх далучыліся яшчэ двое. Як толькі пагранічнікі папрасілі дакументы для праверкі, частка зламыснікаў кінулася ў […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• З заявай у Браслаўскі РАУС звярнуўся жыхар г. Віцебска. Мужчына паведаміў, што невядомы ўлез у гаспадарчую пабудову побач з яго домам у в. Луні і вынес адтуль бензапілу коштам больш за мільён рублёў. • Ахвярай зламыснікаў стаў і пенсіянер з в. Рымуці. Ён прасіў вартавых парадку дапамагчы ў пошуку асоб, якія яго абакралі. Мужчына […]

Подробнее

Авантуры не праходзяць

Не бывае спакойных будняў на пагранічным пункце пропуску “Урбаны”. Круглыя суткі тут, на мяжы з Латвіяй, нясуць службу супрацоўнікі мытні, на дзяжурства якіх выпадае нямала авантурных спраў. Бо побач з тымі, хто перасякае граніцу, каб наведаць родных, навесці парадак на дачным участку ці могілках, па іншых прычынах, існуюць і тыя, хто імкнецца “паспытаць шчасця” ў […]

Подробнее

Хроніка здарэнняў

• Цэлая хваля крадзяжоў пракацілася па раёне ў апошні час. Ахвярай зламысніка стала і пенсіянерка з в. Герчаны. Пакуль жанчына была ў бальніцы, невядомы ўлез у яе дом і вынес рэчы, прадукты харчавання больш як на паўмільёна. Хутка злодзея высветлілі, ім аказаўся непрацуючы жыхар гэтай жа вёскі. • Не пашанцавала і відзаўчаніну. Раніцай мужчына абгледзеў, […]

Подробнее

Па Браслаўшчыне прайшоўся магутны ўраган (фотарэпартаж)

Неяк мы ўжо пісалі пра браслаўскі «ўраган», але тое, як разбушавалася стыхія ўвечары 22-га жніўня не ідзе з ім у параўнанне. На выездзе з Браслава па трасе Р-3 вецер зваліў бярозу, пад вёскай Луни і Плебанцы па дрэвах вецер прайшоўся як касой, пашкоджаны дома і прыбудовы. Агароды і пасадкі памятыя альбо вырваны з каранямі. У […]

Подробнее