Пад крылом дзяржавы

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для асоб састарэлага ўзросту і інвалідаў на базе былой Барунскай школы ў нашым раёне адкрылася ў кастрычніку 2010 года. Разлічана яно на 40 месц. Праўда, у асноўным тут жывуць не больш за 35 чалавек, тым больш у залежнасці ад пары года. Школьныя класы пераабсталяваны пад пакоі для пражывання насельнікаў, укамплектаваны неабходнай мэбляй. […]

Подробнее

Занятак для душы

У госці да Алы Уладзіміраўны Пучынскай мяне прывяла цікаўнасць: маці пяці дзяцей, а яшчэ і майстрыха вышываць карціны. Вясёлы погляд, прыветлівая ўсмешка адразу кінуліся мне ў вочы, калі я сустрэлася з гэтай абаяльнай маладой жанчынай. Па словах Алы, вышыўкай яна зацікавілася з дзяцінства. Назірала як вышывае маці, і сама навучылася. Потым быў даволі вялікі перапынак. […]

Подробнее

Добры бібліятэкар Валянціна Шульгоўская

Бібліятэка для Валянціны Шульгоўскай стала родным домам. Больш за 60 гадоў яна працуе бібліятэкарам, сорак з іх жанчына прысвяціла бібліятэчнай справе ва ўстанове аховы здароўя “Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр”. Каля дзевяці тысяч адзінак літаратуры знаходзіцца пад пільным наглядам Валянціны Пятроўны. У асноўным гэта школьныя падручнікі, праграмная літаратура, ёсць і перыядычныя выданні. Яе стараннямі […]

Подробнее

Берегись, велосипедист!

C наступлением теплой погоды увеличивается количество любителей двухколесного транспорта и, как следствие, учащаются случаи наезда на них. В этом году уже произошло 4 ДТП с участием велосипедистов, в которых 4 человека с травмами были доставлены в больницу. В начале апреля в Лепельском и Лиозненском районах произошло схожее по своим обстоятельствам ДТП. Молодые велосипедисты не убедились […]

Подробнее

Педагогі-мужчыны, дзе вы?

У апошні час амаль не засталося прафесій, якія б не засвоілі жанчыны. Прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва ўсё часцей носяць пагоны, кіруюць аўтамабілямі, дэманструюць поспехі ў відах спорту, якія раней лічыліся выключна мужчынскімі. Такі расклад, безумоўна, радуе. Але калі паглядзець на тэндэнцыю з іншага боку, няцяжка заўважыць і пэўныя перакосы. На фоне павелічэння прысутнасці жанчын у […]

Подробнее

Тыдзень лесу – 2013

Дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года, з той пары ў ёй прынялі ўдзел больш за 250 тысяч чалавек. Яна дае магчымасць людзям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, а таксама ўнесці непасрэдны ўклад у памнажэнне лясных багаццяў краіны. Так, у мінулым годзе ў Браслаўскім […]

Подробнее

Адзін з лепшых вадзіцеляў пасажырскай службы ААТ “АТП-18”

Адзін з лепшых вадзіцеляў пасажырскай службы ААТ “АТП-18” Валянцін Жураўскі больш за 30 гадоў працуе ў сферы пасажыраперавозак. У 2012 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам “За работу без аварый I ступені”.

Подробнее

Гордасць настаўніка — вучні

Сёлета ў раённым спаборніцтве па выніках работы за 2012 год сярод лепшых па прафесіі ў намінацыі “Лепшы педагагічны работнік” названа Лілія Самушчава, настаўніца гімназіі. Яе жыццёвае крэда ў тым, што лодарнічанне за партай – гэта страшная небяспека. Шэсць гадзін гультайства штодзённа, якое выліваецца ў месяцы і гады. Гэта разбэшчвае, маральна калечыць чалавека, і ніхто ўжо […]

Подробнее

Вернасць выбранаму шляху

У школьныя гады Святлана бачыла сябе ў будучым педагогам ці юрыстам. Педагогам таму, што кожны дзень даводзілася сустракацца з людзьмі гэтай прафесіі на ўроках, і вельмі падабалася, як яны выкладалі свой прадмет, з якой любоўю адносіліся да дзяцей і стараліся перадаць ім свае веды. Юрыстам таму, што хацелася дапамагаць людзям у вырашэнні іх праблем. Аднак […]

Подробнее

Здароўе берагчы трэба змалку

Усім вядома, што добрае здароўе — самы каштоўны дар, і зберагчы яго можна толькі дзякуючы здароваму ладу жыцця, да якога трэба прывыкаць з маленства. Менавіта таму выхавацелі Пагашчанскага дзіцячага сада ўдзяляюць вялікую ўвагу спартыўным і развіваючым мерапрыемствам. Адно з такіх было прымеркавана да Сусветнага Дню здароўя. У спартыўнай зале сабраліся гледачы і дзве каманды: выхаванцы […]

Подробнее

Наш важаты – самы лепшы!

Сваю любоў да дзяцей, майстэрства і выдатныя творчыя здольнасці прадэманстравалі ўдзельнікі раённага конкурсу лідараў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Важаты года – 2013”. Яго асноўнай мэтай было адраджэнне лепшых піянерскіх традыцый і павышэнне прэстыжу важатага. Удзел прымалі восем актывістаў вучэбных устаноў горада і раёна. Конкурсная праграма праходзіла ў чатырох намінацыях. У кожнай з іх удзельнікам давялося раскрыць […]

Подробнее

Дапамагае эканоміць вецер

Год беражлівасці крочыць па краіне. Паўсюдна, як па ўказцы, складаюць планы эканоміі, мяняюць лямпачкі і пішуць справаздачы. Але сапраўдны эфект ад усіх прынятых мер і праведзеных мерапрыемстваў будзе толькі тады, калі кожны асабіста асэнсуе неабходнасць зберажэння рэсурсаў і зразумее: кожная кропля вады і кілават электраэнергіі будуць у канчатковым выніку аплачаны з нашай жа кішэні. Не […]

Подробнее

На дасягнутым не спыняюцца

Браслаўская гімназія заўсёды славілася актыўным удзелам у інавацыйных і міжнародных праектах, была пляцоўкай для апрабавання новых ідэй і ініцыятыў. Вось і на працягу апошніх трох гадоў навучэнцы ўстановы і іх кіраўнікі напружана працавалі ў рамках аднаго з іх. Праект пад назвай “Укараненне мадэлі арганізацыі ключавых практык, як фактар асабістага развіцця навучэнцаў” стартаваў у 2010 годзе […]

Подробнее

Тыдзень Капітошы

Уменню абараняць і зберагаць навакольнае асяроддзе неабходна вучыць з малых гадоў. Беражлівыя адносіны да вады, цяпла і энергіі — не толькі падмурак для зберажэння рэсурсаў нашай зямлі, але і эканомія бюджэту краіны, а таксама сваёй сям’і. У Пагашчанскім дзіцячым садку ў рамках Года беражлівасці прайшоў тыдзень Капітошы, прымеркаваны да Сусветнага Дня вады і водных рэсурсаў. […]

Подробнее

Гатоўнасць тэхнікі нізкая

На працягу апошніх тыдняў сакавіка ў сельгаспрадпрыемствах раёна праводзіўся тэхагляд трактароў і прычэпаў. Наколькі падрыхтаваліся да гэтай адказнай працэдуры нашы гаспадаркі карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказаў начальнік дзяржтэхнагляду Леанід Заяц. — За апошнія гады трактарны парк сельгасарганізацый раёна рэгулярна папаўняўся новымі трактарамі. Падрыхтаваць жа новую тэхніку да праходжання тэхагляду значна лягчэй, чым зношаныя агрэгаты. На […]

Подробнее

Крыжы ўздоўж дарог (запрашаем да абмеркавання)

Колькі іх уздоўж дарог – крыжоў, агароджаў, слупоў, абвязаных жалобнай стужкай, з пацямнеўшымі ад часу вянкамі. Кожны – нямы напамінак пра тое, што на гэтым месцы загінуў чалавек. Іншы раз на крыжах можна бачыць фота маладых хлопцаў, даты іх жыцця. Праўда, ад такой колькасці манументаў, якія сустракаюцца дастаткова часта і ў нашым раёне, становіцца проста […]

Подробнее

Зноў пра аплату за электраэнергію

У Энергазбыт паступае шмат пытанняў наконт аплаты за спажытую электраэнергію па дыферэнцыраваных тарыфах. На пытанні, якія сустракаюцца найбольш часта, адказвае начальнік філіяла Вячаслаў Салонінка. У кватэры тры сям’і, усяго шэсць чалавек. Атрымліваецца, што за электраэнергію мы плацім шмат. Асабовы рахунак падзяліць не можам, таму што тады дзяцей здымуць з чаргі на кватэру. Што рабіць? — […]

Подробнее

На мяжы не бывае ціха

Пра гэта гавораць новыя факты, сярод якіх правоз кантрабандных цыгарэт і нелегальнае перасячэнне. Пасля невялікага перапынку, выкліканага, магчыма, неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я нелегальныя мігранты зноў пракладваюць свае незаконныя маршруты з надзеяй трапіць у еўрапейскія краіны. Вось і вечарам 27 сакавіка полацкія пагранічнікі ў 400 метрах ад лініі беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне затрымалі 4-ох жыхароў каўказскага […]

Подробнее

На парадку дня — пасяўная

Як абяцаюць сіноптыкі мінулы тыдзень быў апошнім у зацягнуўшайся зіме. І па ўсяму бачна, што сёлетняя веснавая сяўба пачнецца значна пазней, чым у папярэднія гады. А з гэтага вынікае, што правесці яе трэба будзе ў больш сціслыя тэрміны і падрыхтавацца да пасяўной як мага лепей. Менавіта пра гатоўнасць гаспадарак раёна да веснавой сяўбы і вялася […]

Подробнее

Не ўсе прытрымліваліся правілаў

Пад канец сёлетняй зімы з-за высокага снежнага покрыву і тоўстага лёду на мелкаводных і слабапраточных вадаёмах назіраюцца заморы рыбы. Паколькі ў гэты час правіламі не забаронена яе лоўля, людзі і кіравалі на такія азёры. Але ж у галоўным дакуменце пералічаны прылады лоўлі, якія можна выкарыстоўваць, а гэтага як раз не ўсе і прытрымліваліся. У дадатак, […]

Подробнее