Штогод у Беларусі рэгіструецца каля трох мільёнаў выпадкаў захворвання на грып і ВРІ. У нашым раёне ў мінулым годзе кожны трэці жыхар пакутаваў ад інфекцыйных прастудных захворванняў. Сярод іх больш за палову складалі дзеці да чатырнаццаці гадоў.
Па прагнозе Нацыянальнага цэнтра па грыпу, пачатак эпідэмічнага пад’ёму на вост-рыя рэспіраторныя захворванні і грып на тэрыторыі нашай краіны чакаецца ў пачатку лютага.
Цяпер у рэспубліцы і раёне перадэпідэмічнае становішча.
Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе з мэтай абароны ад грыпу ў раёне было прышчэплена 35,1% насель-ніцтва.
Памятайце, што адзінай крыніцай распаўсюджвання інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек. Заразіцца можна непасрэдна пры зносінах з ім ці праз прадметы асабістай гігіены і посуд. Таму выконвайце элементарныя правілы паводзін з хворым і будзьце здаровы!
Аляксандр Бабенка, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РайЦГіЭ.