Краіна рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці і 75-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасці з гэтай нагоды 3 ліпеня адбудуцца і ў Браславе.
Пачнецца святкаванне ў 12.00 каля мемарыяла воінам-вызваліцелям з мітынгу-рэквіема «Беларусь памятае».
У 12.30 удзельнікаў мерапрыемства чакае тэатралізаваная пастаноўка «Легендарны, незабыты і апеты» на гарадской плошчы.
Затым у 12.45 адбудзецца ўрачыстае шэсце святочнай калоны ад гарадской плошчы да лесапарка «Леснічоўка», дзе ўсіх чакае канцэрт «Беларусь — адзіная Радзіма». Будуць працаваць гандлёвыя рады. ■
Юлія ДАЛЕЦКАЯ,
дырэктар РЦК.