Нягледзячы на неаднаразовыя штармавыя папярэджанні, якія паступалі ў раён гэтым летам, прыродныя катаклізмы Браслаўшчыну абміналі. Але 8 жніўня парывы моцнага ветру пракаціліся і па нашым раёне.Край буры зачапіў тэрыторыю Відзаўскага і Мяжанскага сельсаветаў. Як Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтепаведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання райвыканкама, у асноўным пацярпелі жывёлагадоўчыя памяшканні. У СВК “Агравідзы” і “Мяжаны” вецер на некалькіх фермах пашкодзіў дахі і такім чынам нанёс гаспадаркам урон больш чым на 24 мільёны рублёў.Пашкоджанні атрымалі і прыватныя домаўладанні. За кампенсацыяй урону ў Браслаўскае прадстаўніцтва Белдзяржстраха звярнуліся 65 чалавек, грошы якім будуць выплачаны без прамаруджвання. Горш справы з кампенсацыяй урону, нанесенага гаспадарчым пабудовам. Калі на іх не былі заключаны дагаворы па добраахвотным страхаванні, то кампенсацыя за пашкоджанні не выплачваецца.
Т. Іванова. |