Вадзіцелі аўтатранспарта заўважылі, што з сярэдзіны мінулага месяца праезд па вуліцы Юбілейнай то часткова абмяжоўваўся, то зусім перакрываўся на пэўны час. Выклікана гэта рамонтам.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Пліско, грошы на рамонт у суме 150 тысяч рублёў выдзелены з дарожнага фонду. Зрасходаваны яны будуць на ўкладку тратуара ад вуліцы Дзяржынскага да адміністрацыйнага будынка філіялу «Віцебскаблгаз», а таксама на ўстаноўку апор электраасвятлення са светадыёднымі ліхтарамі. Работы даручаны ДРБУ-142 і ПМК-3. Закончыць добраўпарадкаванне гэтай часткі вуліцы плануецца ўжо ў бягучым месяцы.