* 29 чэрвеня ў 3.50 ў Браслаўскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве каля п. Друя знойдзены труп чалавека. Падчас следства высветлілася, што 22-гадовы жыхар Друі, які жыў з жонкай і дзіцем, раней выказваў намеры пакончыць жыццё самагубствам у сувязі з тым, што жонка збірала дакументы на развод.
* 29 чэрвеня ў Браслаўскі РАУС паступіла заява ад жыхаркі в. Азяраўцы аб знікненні яе сына. Вядома, што ён у канцы красавіка з’ехаў на заробкі ў г. Санкт-Пецярбург. У апошні раз патэлефанаваў маці 22 чэрвеня і паведаміў, што праз дзень вернецца дадому. Пасля апошняга званка пра яго месцазнаходжанне да цяперашняга часу нічога не вядома.
* 30 чэрвеня участковы інспектар Браслаўскага РАУС у в. Мілашкі выявіў у гаспадарчай пабудове самагонны апарат. У дачыненні да грамадзяніна, які захоўваў апарат, складзены адміністрацыйны пратакол, па якім яго гаспадар заплаціць штраф 2 БВ (360 000 руб). Самагонны апарат канфіскаваны.
Па зводках РАУС.