Пазбаўляемся заганнай звычкі

Главное

imagesСусветны дзень некурэння праходзіў 20 лістапада. З гэтай нагоды супрацоўнікі рэдакцыі правялі на сайце газеты braslav-star.by і ў сацыяльных сетках апытанне на тэму, як вы адносіцеся да курэння.
Дзякуючы адказам наведвальнікаў сайтаў, а іх было нямала – 414 чалавек, высветлілася, што многія разумеюць праблему курэння. Асабліва парадаваў той факт, што маладыя людзі, (у асноўным яны галасавалі) не курылі, не кураць і іншым не раяць гэтага рабіць. Калі перайсці да лічбаў, то так лічаць 229 чалавек, а гэта 55,3 % ад усіх апытаных. Сярод астатніх варыянтаў галасы размеркаваліся амаль аднолькава. Не куру, бо кінуў – сцвярджаюць 52 рэспандэнты, або 12,6 %. Калі падсумаваць, атрымліваецца, што 281 чалавек, які адказваў на пытанні, залежыць ад нікаціну. Кураць, але жадаюць пазбавіцца ад шкоднай звычкі што не можа не радаваць 62 чалавекі (15 %). А вось 71 рэспандэнт, або 17 %, на жаль, заявілі, што кураць і будуць працягваць.
Дарэчы, у каментарыях да апытання рэспандэнты пакідалі свае парады, як кінуць курыць, як знайсці стымул і не пачаць зноў, калі пратрымаўся хоць некалькі дзён. Многіх хвалюе стан здароўя, і па гэтай прычыне адмовіліся ад шкоднай звычкі. Ёсць такія, хто зыходзіць у гэтым выпадку з рэлігійных пераканання. Толькі адзін з рэспандэнтаў адзначыў, што кінуў курыць з мэтай эканоміі.
З апытання можна зрабіць пэўныя вывады, напрыклад тое, што сёння многія разумеюць адмоўны ўплываў курэння на здароўе, таму ад гэтай заганнай звычкі неабходна пазбаўляецца.

P.S. Мы ў сваю чаргу, усім, хто надумаў кінуць курыць, жадаем цярпення, вытрымкі і аптымізму. Кідайце курыць! І будзьце здаровыя!