Упраўленне ДАІ МУС, РУП «Белтэхнагляд» і транспартная інспекцыя з 11 па 20 лістапада праводзяць дэкаду «Тэхагляд». Яе мэта — узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем транспартнымі сродкамі штогадовага тэхнічнага агляду і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання іх аўто ў спраўным тэхнічным стане.
Як п’яны за рулём уяўляе сабой аб’ект павышанай не бяспекі, так і вадзіцель на аўтамабілі, які не прайшоў тэхагляд, не менш небяспечны на дарозе. У яго ў любы момант могуць адказаць тармазы або рулявое ўпраўленне і тады чакай бяды. Таму ў час дэкады і будзе ўдзяляцца павышаная ўвага менавіта гэтаму аспекту.
Скажу, што ў гэтым годзе намі ўжо выяўлена 640 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі з тэрмінаваным тэхаглядам. А між іншым за такое парушэнне ў першы раз прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 3 БВ, пры паўторным — ад 2 да 5 базавых велічынь.
Уладзімір Лапко, старшы дзяржінспектар АДАІ РАУС.