Будзьце пільнымі на дарозе

Человек и закон

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа мінулым тыдні ля Краснасельскай АЗС адбылося дтз. Грамадзянін Латвіі, кіруючы “Вольва”, і паварочваючы з аўтадарогі на тэрыторыю запраўкі, не прапусціў машыну жыхара Браслаўскага раёна, якая рухалася па сустрэчнай паласе. У выніку абедзве машыны пашкоджаны, параненых няма.
Дзяржаўатаінспекцыя звяртаецца да вадзіцеляў у сувязі з наступленнем асенняга перыяду і змянення ўмоваў надвор’я, а таксама заклікае ўсіх пешаходаў абазначаць сябе флікерамі. Для тых, хто не карыстаецца святлоадбівальнымі элементамі, можа быць прыменена адміністратыўная адказнасць – штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў, у нецвярозым стане – ад 3 да 5.
Будзьце пільнымі на дарозе, вы адказныя за свае і чужыя жыцці!

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар
фота аўтара.