На тэрыторыі раёна з пачатку 2014 года адбылося 15 пажараў, у агні загінулі 2 чалавекі.У мінулым годзе статыстыка, на жаль, была больш сумнай. Быў зарэгістраваны 21 пажар з ахвярамі агню 8 чалавек.
Вось толькі апошнія прыклады браслаўскіх пажараў. 27 красавіка ў 8 гадзін 5 мінут на пульт дыспетчарскай сувязі РАНС паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Вусце Далёкаўскага сельсавета. Пры ліквідацыі пажару быў выяўлены труп гаспадара дома. Ім аказаўся вальшчык лесу Казянскага лясніцтва 1980 года нараджэння. Агнём поўнасцю знішчаны яго дом. Прычынай пажару хутчэй за ўсё з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
А 6 мая ў 10 гадзін 15 мінут прыйшло паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Падрукша Опсаўскага сельсавета. На месцы пажару выяўлены труп жанчыны 1925 года нараджэння. Прычына трагічнага здарэння ўстанаўліваецца.
Хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай устанавіць у жылых дамах і кватэрах аўтаномныя апавяшчальнікі, якія пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый могуць выратаваць жыццё.
Яўген Пяткевіч,
інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду
РАНС.