Ваенная тэматыка ў цэнтры ўвагі. Лукашэнка прыехаў да ракетчыкаў у Асіповіцкі раён

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у ракетную брыгаду Узброеных Сіл у Асіповіцкім раёне.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб задуме правядзення трэніроўкі з воінскімі часцямі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння. Адпрацоўка адпаведных мерапрыемстваў праводзіцца ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў парк тэхнікі ракетнай брыгады, наведаў камандны пункт камандзіра. Прэзідэнту прадэманстравалі пускавую ўстаноўку «Іскандэр-М» і нанясенне ўмоўнага ракетнага ядзернага ўдару (электроннага пуску). Гэта значыць, усе дзеянні былі праведзены так, як гэта было б у рэальнай баявой абстаноўцы. З адзіным важным нюансам — непасрэдна запуску ракеты не было.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з разлікам пускавой устаноўкі, яшчэ раз падкрэсліўшы важнасць якаснай падрыхтоўкі асабовага складу, камандзіраў і афіцэраў.

«Некалі я аб гэтай машыне марыў. А сёння яна ў нас не адна. І вы лепш за мяне ведаеце, што гэта добрая зброя», — сказаў Прэзідэнт.

Камандзір ракетнай брыгады Аляксандр Краўцоў расказаў журналістам, што электронны пуск ад баявога фактычна нічым не адрозніваецца. «Адрозненне толькі ў тым, што выраб не сыходзіць з накіроўваючай пускавой устаноўкі. Увесь цыкл і ўсе рэжымы адпрацаваны ў поўным аб’ёме ўсімі разлікамі. Баявы і вучэбны цыклы праходзяць поўнасцю аднолькава, — сказаў ён. — У дадзеным выпадку пуск адбыўся штатна. Кіраўніку дзяржавы было ўсё даложана, паказана»