«Афрыка – гэта будучыня». Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова па выніках яго візітаў у краіны Афрыкі – Тога і Гану. Размова ў цэлым ішла пра развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента.

«Афрыка – гэта будучыня. Напэўна, ты гэта разумееш больш, чым хто-небудзь у нашай краіне. Таму вось апошняя твая камандзіроўка. І сцісла, мы пра гэта яшчэ будзем гаварыць, што ўдалося нам дасягнуць у Афрыцы і якія напрамкі з якімі краінамі мы гатовы сёння развіваць. Але, самае галоўнае, трэба памятаць, што мы ж не імперыя, мы ж не амерыканцы, што мы ахопім увесь кантынент. Трэба мець апорныя кропкі, з якіх мы будзем працаваць у краінах, якія нас цікавяць. Гэта галоўнае», – заявіў беларускі лідар.

«Я часта прыводжу Аман (у якасці прыкладу. – Заўвага БелТА). З тэрыторыі Амана можна працаваць на ўсю Усходнюю Афрыку. Тым больш у іх сувязі там з былых часоў засталіся добрыя. Яны ўмеюць гандляваць, з імі трэба супрацоўнічаць, інвесціраваць яны будуць. Тым больш пры цяперашняй сітуацыі, калі гэты долар ужо нікому не патрэбны. Яны ж разумеюць, да чаго гэта вядзе. Укладваюцца значна, трацяць грошы», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь у цэлым вызначылася ўжо з ключавымі партнёрамі ў розных частках Афрыкі. Напрыклад, на поўначы гэта Егіпет і Алжыр. «Думаю, Лівія на ногі стане», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

На ўсходзе, як гэта ўжо адзначалася, ёсць магчымасць працаваць з шэрагам краін з дапамогай Амана. На поўдні Афрыкі Беларусь пачала нядрэнна супрацоўнічаць з Зімбабвэ, ёсць магчымасць падключэння да гэтага працэсу Мазамбіка. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.