Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў працэс падбору кадраў у новы склад урада і не толькі. Адпаведныя заявы ён зрабіў, прымаючы з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлю Качанаву.
«Бачу, ужо ў сродках масавай інфармацыі пачынаюць мусоліць: «Ах, урад! Хто будзе – не будзе…» Яны проста забылі, журналісты, блогеры і іншыя, асабліва не нашы, што ўрад фарміруецца не пасля выбараў. Мы паступова фарміравалі ўрад да выбараў некалькі месяцаў, паўгода, а недзе год, назначаючы міністраў і гэтак далей. У нас амаль палавіна ўжо міністраў, членаў урада працуюць менш, чым год. Інакш кажучы, гэта нованазначаныя людзі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Але кіраўніцтва і вышэйшыя службовыя асобы і іншыя – усё, што ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта, – гэтыя людзі падлягаюць разгляду».
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў гэтыя пытанні разгледзець і ўнесці прапановы па кандыдатурах спецыяльнай камісіі, у склад якой уваходзіць і Наталля Качанава. «Каб меркаванняў было больш. Я ведаю, вы абмяркоўвалі не адзін раз персаналіі кандыдатур. Да чаго прыйшлі?» – пацікавіўся Прэзідэнт. Ён растлумачыў, што работа камісіі – гэта не толькі прапанаванне кандыдатур у склад урада, але і ў цэлым. Але, вядома, размова ў першую чаргу пра кіраўніцтва ўрада, шэраг міністраў, вышэйшых службовых асоб. Прэзідэнт таксама папрасіў Наталлю Качанаву расказаць пра вынікі яе нядаўняга візіту ў Азербайджан. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
