На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Новости
Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га, або 50,7 % ад плана.

Закончылі сяўбу ранніх яравых культур 4 гаспадаркі раёна, яшчэ дзве набліжаюцца да фінішу. Таксама на Браслаўшчыне пачалі сяўбу кукурузы на сілас і зялёны корм. Гэтай культурай засеялі пакуль 111 га. Паралельна ідзе сяўба адналетніх траў.

У ААТ «Агравідзы» на МТЗ з пасяўным агрэгатам працуе Віктар Зюрын. Ён адзін з самых вопытных механізатараў сельгаспрадпрыемства. В. Зюрын – часты лідар і на пасяўной, і падчас уборачнай кампаніі. У гэтым годзе ён таксама прымае ўдзел у спаборніцтве, арганізаваным прафсаюзам работнікаў АПК, і трымаецца на першых прыступках п’едэсталу.

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара.