Лукашэнка акрэсліў задачы для аграрыяў на 2024 год

Новости
Аграрыям неабходна атрымаць у 2024 годзе каля 10 млн тон збожжа. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.

«Задачы на 2024 год куды больш амбіцыйныя за ўчарашнія вынікі. Трэба атрымаць каля 10 мільёнаў тон збожжа, 5 мільёнаў тон цукровых буракоў і больш за мільён тон рапсу ў год», – паставіў задачу Прэзідэнт. Самая актуальная тэма сёння – пасяўная кампанія, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Як у народзе кажуць: што пасееш, тое і пажнеш. Паводле інфармацыі ўрада, усе неабходныя рашэнні для правядзення пасяўной кампаніі прыняты, засталося дакладна, з поўнай адказнасцю выканаць свае планы на месцах», – падкрэсліў ён.