Беларусь, ты проста космас! Пачытайце, як наша краіна далучылася да самых перадавых дзяржаў

Дванаццатага красавіка 1961 года адбыўся першы палёт чалавека ў касмічную прастору. З тых часоў гэтая дата адзначаецца ва ўсім свеце як Дзень касманаўтыкі. І вельмі прыемна ўсведамляць, што наша краіна практычна з самага пачатку касмічнай эры мела дачыненне да гэтай вялікай місіі.

НАШЫ тэхналогіі

Касмічная праграма СССР развівалася ў тым ліку і на аснове беларускіх распрацовак. Так, спецыялісты розных навуковых устаноў рэспублікі праводзілі даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, тэхналогіі, распрацаваныя вучонымі беларускага Інстытута цепла- і масаабмену нават да гэтага часу выкарыстоўваюцца пры стварэнні абшыўкі касмічных караблёў, беларускія інжынеры ўнеслі значны ўклад у стварэнне перадавых авіяцыйных і ракетных рухавікоў, спецыяльных аптычных і вымяральных прыбораў, вылічальнага абсталявання і многага іншага.

НАШЫ касманаўты

Першым беларусам на арбіце ў 1973 годзе стаў лётчык-касманаўт двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук. Працягласць трох яго палётаў склала больш за 78 сутак. Тры палёты на рахунку яшчэ аднаго беларуса і таксама двойчы Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Кавалёнка. Ён здзейсніў іх у 1977, 1978 і 1981 гадах, правёўшы ў космасе агулам 216 дзён.

Ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі здзейсніў чатыры палёты ў космас. Агульная працягласць яго знаходжання на арбіце перавысіла 545 сутак.

НАШЫ спадарожнікі

Сёння касмічную дзейнасць у Беларусі каардынуе Нацыянальная акадэмія навук. Пры падтрымцы калег з Расіі нашы спецыялісты ўжо запусцілі ў космас некалькі апаратаў. Яны выкарыстоўваюцца для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, сувязі, выкарыстоўваюцца ў навуковых мэтах.

НАША Марына

У красавіку 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да чарговага касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).

Працяглая падрыхтоўка завяршылася поспехам, і М. Васілеўская стала першай з нашых суайчыннікаў, хто ўжо ў перыяд суверэннай Беларусі пабываў у космасе.

Запуск пілатуемага транспартнага карабля «Саюз МС-25» адбыўся ў рэзервовы дзень 23 сакавіка з касмадрома «Байканур». У склад яго экіпажа, акрамя Марыны, таксама ўвайшлі камандзір Герой Расіі і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт НАСА грамадзянка ЗША Трэйсі Дайсан.

Беларуска прабыла на арбіце 12 дзён, у адпаведнасці з пастаўленай задачай правяла на МКС навуковыя даследаванні і вярнулася на Зямлю.

Адразу ж пасля пасадкі экіпаж з вяртаннем павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь яго склад і людзей, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.


Ужо напярэдадні Дня касманаўтыкі стала вядома, што М. Васілеўская ўдастоена ганаровага звання Героя Беларусі. ■


«Беларусь, дзякуй за падтрымку!» – сказала Марына Васілеўская ў сваім першым пасля палёту інтэрв’ю. «Жадаю ўсім людзям на Зямлі, каб яны шанавалі і бераглі ўсё тое, што мы маем», – падкрэсліла яна.


Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

2 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

2 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

2 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

2 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

2 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

4 дня ago