Гатуюць з душой. Што паказаў рэйд па сталовых сельгаспрадпрыемстваў Браслаўшчыны

Забеспячэнне аграрыяў, занятых на палявых работах, двухразовым гарачым харчаваннем – адна з важных задач, якая знаходзіцца пад наглядам раённага галіновага прафсаюза. Дбайныя кіраўнікі гаспадарак ужо паклапаціліся, каб хлебаробы, якія з раніцы да позняга вечара працуюць у полі, былі накормленыя. Напрыклад, у «Браслаўскім райаграсэрвісе» сталовая адкрылася разам з пачаткам палявых работ. Повары Марыя Пупіна і Алена Бейнаровіч штодзень рыхтуюць смачныя гарачыя абеды і адпраўляюць іх у спецыяльных тэрмасах прама на поле механізатарам.

Вясна. Аграрыі цэлымі днямі шчыруюць на палетках, закладваючы новы ўраджай: механізатары, каб не ўпусціць часу, увесь светлавы дзень за рулём. Таму кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў павінны загадзя паклапаціцца пра ўмовы працы работнікаў. Сярод шматлікіх задач – арганізацыя гарачага харчавання, калі трэба, з дастаўкай прама на поле.

Як і ў якіх умовах рыхтуюць абеды для механізатараў, у чым дастаўляюць ежу, «Браслаўская звязда» разам з галоўным санітарным урачом раёна Вольгай Рудаковай і старшынёй мясцовай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Мікалаем Вялічкам даведаліся падчас чарговага рэйду па сталовых сельгасарганізацый. У адной з паездак правяралі «Маяк Браслаўскі» і «Браслаўскі райаграсэрвіс».

Калі ў «Маяку» да работнікаў сталовай пытанняў амаль ніколі няма (там круглы год працуюць спецыялісты, якія добра ведаюць сваю справу, і памяшканне даўно выкарыстоўваецца па прызначэнні), то, напрыклад, у «Браслаўскім райаграсэрвісе» сталовая, якая працавала ў Ахрэмаўцах, мела непрыглядны выгляд. Па такой прычыне абеды сталі вазіць з браслаўскага кафэ, але гэта аказалася не лепшым выйсцем. Нарэшце дырэктар гаспадаркі Аляксандр Міхайлаў вырашыў пытанне інакш і арганізаваў сталовую ў пустуючым будынку.

Летась для гэтых мэт аддалі дом сельгаспрадпрыемства ў Замошшы, у якім ніхто не жыў. Яго адрамантавалі, пафарбавалі падлогі, паклеілі шпалеры і завезлі неабходнае абсталяванне: пліты, халадзільнікі, бойлер, сталы і ракавіны, а таксама посуд і тэрмасы для транспарціроўкі гарачых абедаў. А. Міхайлаў запрасіў на працу дзвюх мясцовых жанчын – і сталовая запрацавала ў патрэбным рэжыме.

На днях мы наведаліся сюды з праверкай. Адразу адзначу, што дырэктар не прагадаў з рашэннем. Тут чысціня, парадак, усё адпавядае нормам і правілам, бо разумна падабраны персанал працуе адказна і без перабояў.

Калі мы зайшлі ў будынак сталовай, нас сустрэлі дзве жанчыны ў фартухах. Яны акурат раскладвалі абеды па кантэйнерах для транспарціроўкі на поле.

Як расказала повар Марыя Пупіна, штодзень пакуль яны гатуюць прыкладна на 10 – 12 чалавек. У летні перыяд будзе больш. У абедзенным меню на першае – суп, на другое – бульба, макарона ці кашы з мясам альбо мяснымі вырабамі. І абавязкова кампот. На падвячорак прапануюць катлеты, тэфтэлі, бліны з начынкай і нават піражкі ці чабурэкі. Стараюцца пастаянна складаць меню па-рознаму, каб разнастаіць стравы.

– Для работы ёсць усё неабходнае, – кажа М. Пупіна. – Посуду, каструль ды патэльняў хапае, пліты працуюць добра, ёсць гарачая вада. З прадуктамі праблем няма: усё, што нам патрэбна, мы заказваем дырэктару, і ён дастаўляе.

Жыццё ў мяне складвалася па-рознаму, раней была бухгалтарам, цяпер жа я тут і ўдзячна Аляксандру Іванавічу за прапанову. Напарніца Алена Бейнаровіч таксама чалавек добры і працаваць не лянуецца, таму нам у тандэме лёгка.

Мікалай Вялічка спытаў пра графік работы, спецвопратку, умовы працы. Таксама ўдакладніў цэны на харчаванне для работнікаў і членаў прафсаюза. Як высветлілася, за абед механізатары плацяць 1,5 рубля, а за падвячорак – 0,5 руб. Вольга Рудакова праверыла посуд, наяўнасць дошак для раздзелкі прадуктаў, як захоўваюцца крупы, мяса, яйкі і малочная прадукцыя, ці хапае мыйных сродкаў. Пацікавілася медаглядамі работніц кухні. І адзначыла, што дала жанчынам некаторыя парады, але ў цэлым задаволена работай гэтай сталовай.

Дарэчы, лічу галоўным паказчыкам таго, што сталовая і паварыхі працуюць добра, водгукі механізатараў, а ім у сваю чаргу вельмі падабаюцца смачныя абеды і сняданкі, тым больш за такую невялікую суму. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

3 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

3 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

3 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

3 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

3 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

5 дней ago