Вясновыя клопаты: у Браслаўскім раёне трэба засеяць звыш 6 тысяч га

Новости
Ранняя вясна паспрыяла датэрміноваму пачатку веснавых палявых работ у паўночным рэгіёне краіны. У мінулыя выхадныя выйшлі сеялкі на палеткі некаторых раёнаў Віцебскай вобласці, на Браслаўшчыне сезон адкрылі 27 сакавіка.

Першымі сяўбу пачалі ў ААТ «Агравідзы» і СВК «Маяк Браслаўскі».

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, усяго ў раёне вясной 2024 года трэба засеяць збожжавымі і зернебабовымі культурамі 6 105 га. На раніцу ўчарашняга дня дзве гаспадаркі засеялі 50 га глебы. Разам з тым аграрыі раёна актыўна вядуць веснавое ўзворванне, рыхтуюць глебу да сяўбы і пратручваюць насенне.

Таксама цяпер праводзіцца падкормка азотам палеткаў і паш для арганізацыі ранняга выгану жывёлы. Наладжаны работы па вывазе і ўнясенні арганічных угнаенняў.

Да 1 красавіка запланавана пачаць актыўную сяўбу ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Браслаўшчыны. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара.