Лукашэнка паставіў задачу адрамантаваць дарогі да 9 мая

Год качества

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых генеральных дырэктараў двух прадпрыемстваў – «Атлант» і «БЕЛАЗ».

Генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» узгоднены Сяргей Лесін, які працаваў на гэтым жа прадпрыемстве на пасадзе намесніка гендырэктара – тэхнічнага дырэктара холдынга.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Харытончыка на пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Атлант» – дырэктара Мінскага завода халадзільнікаў. Сюды ён пяройдзе з ранейшай пасады намесніка міністра прамысловасці.


Да 9 мая бягучага года ўсе дарогі ў краіне павінны быць адноўлены. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 11 сакавіка.

«У вас сакавік-красавік, і да 9 мая ўсе дарогі павінны быць адноўлены, – звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі. – Гэта і задача ўрада. Перадайце асабіста прэм’ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм’ерам».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на якасць работ пры аднаўленні і рамонце дарог.


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Дакумент прызначаны ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах.

У гэтых мэтах вызначаюцца агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае. Акрамя таго, у кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Кодэкс уступае ў дзеянне з 1 студзеня 2026 года. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.