Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову аб зацвярджэнні праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыны Беларусі

Новости
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета Бяспекі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову, якой адобраны праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, што абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета Бяспекі 16 студзеня.

Кіраўніком дзяржавы адобраны праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дапрацаваны Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па выніках яе грамадскага абмеркавання.

У праекце Ваеннай дактрыны, які зацверджаны пастановай Савета Бяспекі, адлюстраваны ключавыя змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне, асновы ваеннай палітыкі Беларусі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі Беларусі ды яе ўзброеную абарону.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства абароны павінна дапрацаваць праект Ваеннай дактрыны з улікам выказаных заўваг членаў Савета Бяспекі.

Абодва дакументы ў далейшым будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, як гэта прадугледжана абноўленай Канстытуцыяй Беларусі.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі і Міністэрства абароны павінны да 25 сакавіка 2024 года прадставіць ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Беларусі адпаведна праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, а таксама рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб іх зацвярджэнні. ■

Па матэрыялах БелТА