Аляксандр Лукашэнка абазначыў галоўныя задачы і напрамкі ў развіцці супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў галоўныя задачы і напрамкі ў развіцці супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве як у бягучым перыядзе, так і на перспектыву. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што па выніках 2023 года бакі абновяць гістарычны максімум гандлю таварамі і паслугамі. «Уладзімір Уладзіміравіч за 10 месяцаў называў лічбу – больш як $ 40 млрд, але калі ўзяць у цэлым год (тавары і паслугі) – $ 54 млрд прыкладна будзе. Гэта сапраўды гістарычны максімум. Дасягненне высокіх паказчыкаў – шмат у чым вынік выканання мерапрыемстваў 28 саюзных праграм, у рамках якіх прыняты прынцыповыя рашэнні. Але нам трэба будзе яшчэ выпрацаваць агульныя крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці іх рэалізацыі», – адзначыў Прэзідэнт.

Ключавымі на гэтым пасяджэнні ВДС з’яўляюцца даклады ўрадаў аб выкананні асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 – 2023 гады. На парадку дня і зацвярджэнне новага праграмнага дакумента на чарговы трохгадовы цыкл – на 2024 – 2026 гады. Ён прадугледжвае прадаўжэнне работы па ўмацаванні адзінай эканамічнай прасторы і зняцці перашкод у гандлі, што засталіся. ■

Паводле матэрыялаў БелТА