Яшчэ ў часы вучобы ў Ахрэмаўскай школе А. Невярковіч не цураўся актыўнасці: акрамя ўрокаў, ён займаўся спортам, ахвотна выступаў на раённых спаборніцтвах, дзе дасягаў высокіх вынікаў. Праз гэты інтарэс і з улікам парады свайго педагога Анатоля Жураўлёва ён скончыў Акадэмію фізічнай культуры, атрымаўшы там спецыяльнасць «трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы». Пачынаў жа малады спецыяліст у Браслаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, затым настаўнічаў ва ўстановах адукацыі раёна і ў 2005 годзе стаў кіраўніком Ахрэмаўскай СШ.
Новая дзейнасць займала шмат часу, бо Анатоль Невярковіч адносіўся да яе сур’- ёзна, імкнуўся дасканала выконваць свае абавязкі. І дзе б ні працаваў, будуючы ўзаемаадносіны з калектывам, на першы план ставіў прафесійныя якасці. «Я ўпэўніўся, што дырэктар школы – гэта, як кажуць, і жнец, і на дудзе ігрэц, – адзначае ён. – Пасада адміністратара патрабуе немалых намаганняў, да таго ж лічу: калі брацца за справу, то рабіць яе варта выключна добра». Відавочна, такі падыход імпанаваў ініцыятыўным ахрэмаўчанам, якія шляхам збору подпісаў вылучылі кандыдатуру Анатоля Вадзімавіча ў раённы Савет дэпутатаў, дзе ён ужо другое скліканне прадстаўляе інтарэсы мясцовых жыхароў. Сярод выбаршчыкаў – работнікі школы або бацькі вучняў, якіх А. Невярковіч добра ведае, разумее іх праблемы. Вырашэнню ж пытанняў спрыяе супрацоўніцтва з сельвыканкамам, раённымі службамі. З шэрагам праблем удаецца справіцца ўласнымі сіламі сумесна з жыхарамі аграгарадка: так, напрыклад, было з арганізацыяй у новым пасёлку кантэйнернай пляцоўкі для смецця. Бывае, звяртаюцца да дэпутата і з асабістымі пытаннямі.
«Мяне прафесія педагога навучыла: спачатку – выслухаць. Не важна, хто прыходзіць з просьбай – работнік у спяцоўцы або спецыяліст у касцюме, дзе ён працуе, – кажа Анатоль Невярковіч. – Трэба ўнікнуць у праблему, паспрабаваць растлумачыць, калі заяўнік не мае рацыі. А вось адвярнуцца ад чалавека, сказаць, маўляў, потым як-небудзь – гэта не для мяне. Паабяцаў штосьці, то хочаш – не хочаш, а рабі».
Увогуле, дэпутацкую дзейнасць Анатоля Вадзімавіча цяжка аддзяліць ад яго працы дырэктара (з 2017 года ён узначальвае другую гарадскую школу). Скажам, замяло дарогі ў аддаленыя населеныя пункты і да планавай расчысткі аўтобусы не могуць прайсці, у тым ліку школьныя, што вязуць дзяцей на заняткі. Неадкладна кіраўнік тэлефануе ў ДРБУ – тут клопат і кіраўніка, і дэпутата. Тое ж і ў адносінах да людзей: як прадстаўнік райсавета – абараняе інтарэсы жыхароў, як дырэктар – клапоціцца, каб у школьных сценах было камфортна і вучням, і настаўнікам.
Сёлета абавязкаў у Анатоля Невярковіча стала больш: у маі яго як дзеяча з актыўнай пазіцыяй абралі старшынёй Браслаўскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь». Аднак мэты дзейнасці – спрыяць развіццю роднага краю, садзейнічаць паляпшэнню дабрабыту людзей і ўмацаванню стабільнасці грамадства – не памяняліся, а проста выйшлі на новы ўзровень.
Міжволі ўзнікае пытанне: як жа справіцца з такім аб’ёмам работы? Па словах Анатоля Вадзімавіча, галоўнае – правільна расставіць прыярытэты ды не забывацца на своеасаблівыя дэвізы-прынцыпы. Іх у яго тры: няма невырашальных пытанняў, ёсць няправільныя шляхі і падыходы; ніхто, акрамя нас; мужык сказаў – мужык зрабіў.
«Увогуле, разбірацца з рознымі праблемамі кіраўнік, тым больш дэпутат, павінен быць заўжды гатовы, нібы той піянер, – падкрэслівае Анатоль Невярковіч. – Бо цябе выбралі людзі, і гэта вялікая нагрузка і адказнасць. З другога боку, дэпутацтва – справа цікавая, бо прыносіць і новыя сустрэчы, і пашырэнне кругагляду. І заўсёды на першым плане – праца з людзьмі, асабліва ў цяперашні перыяд, напярэдадні такой сур’ёзнай і важнай падзеі – выбараў». ■
Жанна БЯЛЬКО
Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…
Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…
В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…
Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…
Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…
9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…