Лукашэнка: «Сельская гаспадарка — адна з найважнейшых галін эканомікі нашай краіны»

Год мира и созидания
Аграрыі Беларусі дэманструюць стабільна высокія паказчыкі работы, штогод фарміруючы важкі рэспубліканскі каравай. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, віншуючы працаўнікоў вёскі з рэгіянальнымі «Дажынкамі».

«Сельская гаспадарка – адна з найважнейшых галін эканомікі нашай краіны, якая дзякуючы вашым намаганням стала сапраўднай візітнай карткай Беларусі, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – І гэты год – не выключэнне».

«Упэўнены ў вашых далейшых поспехах на ніве стварэння. Бо ў вас для гэтага ёсць усё неабходнае: веды і вопыт, звычка да руплівай працы, смеласць у прыняцці неардынарных рашэнняў і ўкараненні перадавых тэхналогій», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў працаўнікам вёскі ўвасаблення ў жыццё самых смелых планаў і амбіцыйных пачынанняў, якія садзейнічаюць росквіту нашай дзяржавы, шчасця, аптымізму і дабрабыту пад мірным небам Беларусі.

Беларускі лідар таксама выказаў упэўненасць, што аграпрамысловы сектар Беларусі будзе і надалей развівацца паскоранымі тэмпамі па ўсіх напрамках.

Прэзідэнт пажадаў аграрыям моцнага здароўя, шчасця, чыстага блакітнага неба і добрых ураджаяў. ■