Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін

Год мира и созидания
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін, весці адпаведныя перамовы і паціскаць руку тым, хто прыходзіць з мірам. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці гатовы ён сесці за стол перамоў з сіламі Захаду, паціснуць адзін аднаму рукі і, галоўнае,паверыць у шчырасць намераў тых,хто ўжо як мінімум аднойчы выкарыстаў мірныя дамоўленасці ў Мінску,каб выйграць час і падрыхтаваць Украіну да вайны.

«Я нікому верыць не збіраюся.Калі б асабіста мой дом быў ці я, то я б верыў. Але каля 10 мільёнаў беларучаў – лёсы людзей, дзеці і іншае.Як я магу верыць? Факты на стол, як я часта кажу. Я павінен нешта ў руках трымаць і прымаць нейкія рашэнні.Толькі практыка і ніякіх абяцанняў.Паціскаць рукі я ніколі не адмаўляюся. Я паціскаю рукі ўсім, хто з мірам прыходзіць, і хто за пазухай або ў гэтай руцэ не трымае камень. Калі ласка, мы гатовыя ў гэтым кірунку працаваць», – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў,што яшчэ на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці ён даў адпаведныя даручэнні ўраду: «звяжыцеся, прапануйце. Маўчаць (прадстаўнікі іншага боку. – Заўвага.). Ну,думаю, добра, выбары пройдуць у Польшчы, паглядзім. Ну, прайшлі выбары – чакаем прапаноў». Але наступаць нам на грудзі каленам, ціснуць і патрабаваць недапушчальна.

Як паведамлялася раней, на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць жыць з суседзямі хоць бы ў «худым міры». «Нашаму ўраду, Міністэрству замежных спраў варта прапанаваць ім план добрасуседства і міру. Мы ў чарговы раз працягваем вам руку міралюбнасці», – сказаў тады кіраўнік дзяржавы. ■