Лукашэнка: «У нас ёсць і павінна быць свая ідэалогія»

Год мира и созидания
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з маладзёжным актывам падкрэсліў важнасць ідэалагічнай работы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасля 2020 года ў Беларусі з’явіўся нават не прэзідэнцкі, а проста цэлы пул журналістаў, якія зірнулі інакш на падзеі, што адбываюцца вакол нас.

Прэзідэнт таксама акрэсліў тыя ці іншыя недахопы ў рабоце журналістаў, бо раней на ідэалагічнай рабоце сам прафесійна займаўся прапагандай і контрпрапагандай. «Я сваіх журналістаў пераконваю, каб не адпіхвацца ад гэтага. Так, мы займаемся прапагандай і агітацыяй. Гэта натуральна. Мы прапагандуем сваё лепшае. Мы агітуем людзей на тое, каб гэта лепшае стварыць, вырабіць. У нас ёсць і павінна быць свая ідэалогія. Ідэалагічны кірунак, ідэалагічная работа», – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што і ў рабоце Адміністрацыі Прэзідэнта кадры і ідэалогія – гэта два фундаментальныя напрамкі работы.

«І не трэба тут чагосьці выдумляць. Так, прапаганда і агітацыя. Лепшага не прыдумалі. Нас ад гэтага адварочвалі для таго, каб кашу зладзіць. А ў нас добрая была сістэма», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова, гаворачы пра ідэалогію, работу грамадскіх аб’яднанняў, у прыватнасці БРСМ, Прэзідэнт падкрэсліў недапушчальнасць фармалізму, які часта быў у савецкія часы. Арганізацыя павінна мець рэальны аўтарытэт.

Вяртаючыся да пытання аб журналістах, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер, у часы інфармацыйнага супрацьстаяння, менавіта работнікі СМІ апынуліся на пярэднім краі. «Без іх цяпер нікуды. І яны вельмі мне дапамагаюць данесці да вас, да тых, хто цікавіцца жыццём, тую палітыку, якую я спрабую праводзіць», – сказаў ён. ■

Паводле матэрыялаў БелТА