Вёска будучыні. Лукашэнка расказаў пра добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў

Год мира и созидания
Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы праверыў, як выконваюцца яго даручэнні па комплексным рамонце дарог.

На прыкладзе аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Прэзідэнт азнаёміўся з пілотным праектам па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных сельскіх населеных пунктах.

«Што граху таіць, насельніцтва сельскае ў будучым будзе жыць у аграгарадках, працэнтаў на 80-85. Астатняе насельніцтва будзе ў буйных вёсках», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Магчыма, сваё развіццё атрымаюць і некаторыя неперспектыўныя вёскі, але толькі калі будзе цікавасць з боку прыватных асоб.

У агр. Вішоў Прэзідэнт у першую чаргу азнаёміўся з пілотным праектам па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных сельскіх населеных пунктах, у тым ліку з прымяненнем цэменту. У час рэалізацыі праекта работы выконваліся па некалькіх метадах: недзе бетон заліваўся на разбураны асфальт, недзе зношанае дарожнае пакрыццё перапрацоўвалася і да яго дадаваўся цэмент. На некаторых вуліцах клалася шырокафарматная бетонная плітка.

«Калі Вішову пашанцавала, то ў нас яшчэ паўтары тысячы аграгарадкоў, дзе трэба рабіць хаця б цэнтральныя, асноўныя вуліцы. Разумна трэба падыходзіць. Каб людзей затрымаць у вёсцы, ім трэба ствараць умовы», – сказаў лідар беларускай дзяржавы.

Пры развіцці населеных пунктаў Аляксандр Лукашэнка патрабуе адыходзіць ад бюракратычных перашкод. «Не трэба валакіціць, трэба рабіць хутчэй, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Трэба рабіць па-гаспадарску». ■

Паводле матэрыялаў БелТА