У Браславе да Дня народнага адзінства арганізавалі фотаконкурс

Новости
Раённы цэнтр культуры сумесна з Браслаўскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў праводзіць фотаконкурс «Мая краіна, віншую цябе».

Прыняць удзел у ім змогуць усе, хто прыйдзе на канцэрт 17 верасня. Для гэтага неабходна зрабіць крэатыўны здымак у спецыяльнай тэматычнай фотазоне, якая будзе створана ў фае РЦК. Галоўны крытэрый – колькасць удзельнікаў. Запрашаюцца калектывы, працоўныя дынастыі, сем’і. Чым больш людзей на фотаздымку, чым крэатыўнейшы падыход – тым лепш! Фатограф будзе працаваць з 12 да 13 гадзін.

Пераможцу конкурсу выберуць і ўзнагародзяць падчас канцэрту. ■