Штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёр адбудуцца ў Браславе 18 – 19 жніўня. Тэма сёлетняга фэсту – «Марыя – Ахоўніца згоды і супакою».
ПРАГРАМА
18 жніўня, пятніца
- • 16.00 — 18.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў;
- • 18.00 – канферэнцыя і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў;
- • 19.00 – святая імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі;
- • 21.00 – акафіст (Марыйнае набажэнства грэка-каталіцкай царквы);
- • 21.30 – крыжовы шлях;
- • 22.15 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць чытацца запісаныя на картках інтэнцыі);
- • 23.15 – ружанцовая малітва; працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада.
19 жніўня, субота
- • 00.00 – святая імша перад абразом Маці Божай;
- • 02.00 – адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту (прыватная малітва);
- • 07.00 – святая імша на лацінскай мове;
- • 08.30 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ;
- • 09.00 – ружанцовая малітва;
- • 11.00 – урачыстая святая імша на палявым алтары.
Арганізацыйныя заўвагі: Падчас фэсту ў касцёле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай. ■