Categories: Люди

У напружаным рытме — дзень за днём. Яўгеній Яблонскі – «Лепшы па прафесіі»

Вадзіцель транспартнага ўчастка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Браслаў-камунальнік» Яўгеній Яблонскі доўга не раздумваў, кім яму быць. Перад вачамі знаходзіўся станоўчы прыклад бацькі, які амаль увесь свой працоўны шлях правёў за баранкай аўтамабіля ў жыллёва-камунальным прадпрыемстве.

Іосіф Станіслававіч, можна сказаць, за руку і прывёў свайго сына з вадзіцельскім пасведчаннем, атрыманым у вучэбнавытворчым камбінаце, у «Браслаў-камунальнік» адразу пасля атрымання школьнага атэстата. Да восеньскага прызыву юнак пабыў вучнем слесара ўчастка кацельняў і цеплавых сетак, а пасля армейскай службы вярнуўся на сваю малую радзіму і ўжо 1 снежня 1995 года быў назначаны вадзіцелем транспартнага ўчастка «Браслаў-камунальніка».

Не злічыць, колькі з таго часу перавёз Яўгеній разнастайных грузаў для патрэб свайго прадпрыемства. І ў лютым пайшоў ўжо 13-ы сезон, калі самы напружаны для яго перыяд – зіма. У лістападзе ён абсталёўвае свой МАЗ адвалам і механізмам для пасыпкі гарадскіх вуліц супрацьгалалёднай сумессю і да красавіка ні днём, ні ноччу не адыходзіць ад мабільнага тэлефона, бо ў любы момант дыспетчар можа выклікаць вадзіцеля спецтэхнікі на працу. У час снегападу Я. Яблонскі выязджае з гаража ўжо ў 3 – 4 гадзіны раніцы, каб паспець да пачатку працоўнага дня расчысціць асноўныя гарадскія вуліцы і пасыпаць іх пясчана-солевай сумессю.

Нельга сказаць, што і летні перыяд праходзіць для вадзіцеля першага класа бестурботна. Акрамя вывазу змёту, рознага смецця з гарадской тэрыторыі, пастаўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў у Мінск, іншых гаспадарчых спраў на самазвале, за ім замацавана яшчэ і палівамыечная машына, якая ў летнюю спёку дастаўляе жыватворную вільгаць для саджанцаў, кветак і газонаў.

Каторы год запар Яўгеній аказвае яшчэ і шэфскую дапамогу сельгаспрадпрыемствам у час жніва: звычайна ў «Слабодцы-агра» адвозіць на МАЗе намалочанае камбайнамі збожжа. На любым участку работы, па словах кіраўніцтва «Браслаў-камунальніка», Я. Яблонскі выдатна выконвае даручэнні, бо характарызуецца высокай працаздольнасцю, добрасумленнасцю, адказнасцю і высокім прафесіяналізмам, дзякуючы якому яго аўтамабіль падтрымліваецца ў спраўным стане і гатовы ў любы час выехаць на лінію пры ўзнікненні вытворчай неабходнасці. ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

15 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

16 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

17 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

17 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

19 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

20 часов ago