Агучаны ключавыя аспекты Года міру і стварэння ў Беларусі

Год мира и созидания
Аляксандр Лукашэнка аб’явіў 2023 год у Беларусі Годам міру і стварэння. Сваё рашэнне ён агучыў падчас традыцыйнага навагодняга звароту.

«Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў. Я так жа моцна, як і вы, жадаю міру і дабра роднай Беларусі», – адзначыў кіраўнік нашай дзяржавы.

Прэзідэнт выказаўся і наконт таго, ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі, і ад чаго гэта залежыць. «Мы ўбачылі, які цесны наш свет. Дастаткова распаліць канфлікт у адной краіне, як пачынае ліхаманіць усю планету. Ведаю, больш за ўсё вы хочаце пачуць, што будзе далей. Ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі? Адказ просты: усё ў нашым жыцці будзе залежаць ад кожнага з нас. І ад усіх нас разам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон. Калі мы хочам жыць у міры і дастатку, то павінны шмат і добрасумленна працаваць. Калі мы хочам жыць у вольнай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі», – заявіў беларускі лідар.

На гэтым фоне ключавымі напрамкамі ў 2023 годзе павінна стаць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы. ■

Па матэрыялах БелТА