Categories: Люди

Браслаўчанін Пётр Бяспальчык любіць тэхніку і бездакорна на ёй працуе

Калі скласці спіс найбольш запатрабаваных работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства, то там абавязкова будзе трактарыст-машыніст. Ніводная сезонная праца не абыходзіцца без механізатара, асабліва калі ён такі працавіты, старанны і адказны, як Пётр Бяспальчык з КУСП «Браслаўскі».

Пётр шчыруе ў сельгасвытворчасці больш за 20 гадоў. Прычым з працоўным шляхам ураджэнец в. Самавольцы вызначыўся дастаткова рана: ужо ў 16- гадовым узросце наведваў навучальныя курсы ў аддзяленні «Сельгастэхнікі» і, атрымаўшы пасведчанне трактарыста, пайшоў працаваць. Па словах П. Бяспальчыка, у той час занятак старэйшага брата быў звязаны з тэхнікай – на яго і арыентаваўся ў выбары прафесіі. Дарэчы, вадзіцельскія правы ён таксама мае: атрымаў іх у арганізацыі ДТСААФ.

Да арміі хлопец працаваў у калгасе «Шлях Леніна». Праходзіць тэрміновую службу лёс закінуў яго ў далёкую Архангельскую вобласць. Старанны браслаўчанін меў магчымасць там застацца (прынамсі, былі такія прапановы), але родныя мясціны пераважылі. Акрамя калгаса, ён працаваў у «Сельгастэхніцы», потым перайшоў у саўгас «Браслаўскі». Больш за дзесяць гадоў таму назад пераехаў з сям’ёй у агр. Мількі, дзе гаспадарка выдзеліла Пятру Бяспальчыку дом. І ўсе чатыры сезоны літаральна кожны дзень трактарыста заняты працай.

– Выконваю ўсе работы, – кажа механізатар. – З вясны – вываз арганікі, падрыхтоўка да пасяўной, на нарыхтоўцы кармоў – грабленне, прасаванне. І так да позняй восені. Падчас пасяўной працоўны дзень пачынаецца з 6 – 7 гадзін раніцы і заканчваецца прыблізна ў 8 – 9 вечара, калі заняты на прасаванні сена – да 11, а то і пазней. Увогуле, графік вымяраецца светлавым днём.

Нават у другой палове лістапада не давялося сядзець без справы: перад самым снегам, прычапіўшы плугі, Пётр быў заняты на ўзворванні.

На сваім МТЗ-82 П. Бяспальчык працуе каля 12 гадоў. Аднак яго трактар відавочна адрозніваецца ад іншых – чысценькі, дагледжаны, адмыслова ўладкаваны прыемнымі сэрцу дробязямі. Бачна, што механізатар шануе замацаваную за ім тэхніку. Ды і як жа інакш: за 20 з лішкам гадоў навучыўся сам яе абслугоўваць. Вялікая практыка дапамагае спраўляцца нават са складанымі выпадкамі, у тым ліку з перабіраннем рухавіка.

– Праца трактарыста нялёгкая, – разважае Пётр. – Але складанасцей нейкіх там пры добрым кіраўніцтве няма. Радуе заробак: ведаеш, што калі ты працуеш, заняты і не гультайнічаў, то і атрымаеш годную суму.

З-за пастаяннай занятасці механізатару звычайна не хапае часу на хатнія клопаты: гадзінку якую толькі атрымліваецца на іх адвесці. Таму ў асноўным з немаленькай гаспадаркай упраўляецца жонка. Аднак да такога стану рэчаў яна ставіцца з разуменнем, бо і сама працуе ў сельгаспрадпрыемстве.

Так праз падтрымку родных, любоў да тэхнікі, руплівасць і адказнасць спорыцца работа ў Пятра Бяспальчыка, а кіраўніцтва КУСП «Браслаўскі» па годнасці яе цэніць. ■

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago