Categories: Люди

Браслаўчанка амаль 30 гадоў адпрацавала ў сельскай гаспадарцы і цяпер адказвае за ўсю малочную вытворчасць прадпрыемства

Валянціна Шавец з 2006 года з’яўляецца брыгадзірам вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Слабодка-агра». Такую пасаду ў гаспадарцы мае загадчык фермы, дзе ўтрымліваецца звыш 500 галоў буйной рагатай жывёлы. Увогуле ж яе стаж работы ў жывёлагадоўлі мясцовага сельгаспрадпрыемства складае без лічаных дзён тры дзесяцігоддзі.

На жывёлагадоўчай ферме «Луні», якой загадвае Валянціна Віктараўна, утрымліваецца 160 галоў дойнага статка і 385 цялушак перадзлучнога і злучнога ўзросту. Маладняк, які вырошчваецца на МТФ «Луні», ідзе на папаўненне пагалоўя ўсіх чатырох малочнатаварных ферм акцыянернага таварыства, таму можна смела казаць, што ў руках Валянціны Шавец – будучыня малочнай вытворчасці сельгаспрадпрыемства. І яго кіраўніцтва сцвярджае, што са сваёй задачай жанчына паспяхова спраўляецца.

Яе 11 падначаленых у складзе даярак, жывёлаводаў, асемянатара даўно настолькі душой прыкіпелі да паўсядзённай нялёгкай сельскагаспадарчай працы, што без лішніх слоў даглядаюць не толькі жывёлу, але і вытворчыя памяшканні, навакольную тэрыторыю, нават дах фермы самі рамантавалі. Дарэчы, ручной працы ў Лунях яшчэ многа. Калі цялушак корміць прычапны да трактара «Гаспадар», то на малочнатаварнай ферме плошчы памяшкання не дазваляюць арганізаваць механізаванае кармленне.

Як кіраўнік падначаленай структуры, Валянціна Шавец строга сочыць за тым, каб заўжды своечасова былі завезены на ферму кармы, стараецца не дапусціць прычын, якія могуць прывесці да страты жывёлы. Калектыў, якім яна сёння кіруе, добра разумее, што зарплата ўсіх работнікаў напрамую залежыць ад зладжанай сумеснай працы, таму ўсе імкнуцца дасягнуць найлепшых вытворчых вынікаў, а значыць, павысіць і свой сямейны дабрабыт. ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

18 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

18 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

20 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

21 час ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

21 час ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

21 час ago