Categories: Новости

Браслаўчане прынялі ўдзел у абласной педканферэнцыі

На мінулым тыдні ў Віцебску прайшла абласная жнівеньская педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі «Выхаванне і навучанне асобы ва ўмовах сучасных адукацыйных тэндэнцый». На яе сабраліся кіраўнікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лідары прафсаюзнага руху, педагогі Віцебшчыны, маладыя спецыялісты, ветэраны працы. У традыцыйным педагагічным форуме прынялі ўдзел і прадстаўнікі Браслаўскага раёна.

Адкрылася абласное мерапрыемства выстаўкай, на якой быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў адукацыі рэгіёна. Пасля знаёмства з метадычнымі распрацоўкамі педагогаў, творчымі работамі таленавітых дзяцей і майстроў вытворчага навучання ўдзельнікі канферэнцыі разгледзелі на пленарным пасяджэнні надзённыя пытанні.

– Тэм для абмеркавання хапала, – падзялілася ўражаннямі начальнік аддзела Браслаўскага райвыканкама па адукацыі Людміла Каптур. – Сярод іх і сучасныя тэндэнцыі сістэмы адукацыі, і нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу, і многае іншае. Сёлета на форуме шмат увагі было ўдзелена грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў – яно выходзіць на першы план. Менавіта з гэтага пытання пачаў сваё выступленне начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, які затым прааналізаваў вынікі папярэдняга навучальнага года і агучыў стратэгічныя напрамкі развіцця адукацыі рэгіёна.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стала інфармацыя па цэнтралізаваным тэсціраванні: па шэрагу прадметаў Віцебская вобласць лідзіруе ў рэспубліцы. Не здае яна пазіцый і ў алімпіядным руху, заняўшы сёлета першае месца. Дарэчы, па словах Л. Каптур, Браслаўскі раён па выніках ЦТ займае пяты радок у рэгіёне, што з’яўляецца годным дасягненнем.

Педагогаў вобласці сардэчна павіншавалі з надыходзячым Днём ведаў прадстаўнікі абласной улады і духавенства, а лепшыя спецыялісты адукацыйнай сферы былі адзначаны ганаровымі ўзнагародамі. Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, падзякаваўшы ўдзельнікам мерапрыемства за нялёгкую і важную працу, падкрэсліў, што настаўнік – адна з асноўных прафесій, якая спрыяе фарміраванню грамадзян, патрыётаў, і ад таго, што закладзецца ў школе, а потым працягнецца ў далейшым навучанні, залежыць будучыня нашай краіны.

– Канферэнцыя пацвердзіла, што дзейнасць сферы адукацыі Віцебшчыны будуецца правільна, развіваецца мэтанакіравана, – кажа Людміла Каптур. – Вобласць бачыць і разумее праблемы педагогаў, а зададзены вектар работы стымулюе нас да лепшых вынікаў. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

19 часов ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

1 день ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

1 день ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

1 день ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

1 день ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

3 дня ago