Categories: Отдых

У Браслаўскім раёне правялі свята спорту і гасціннасці

На працягу летніх месяцаў ва ўстановах адукацыі Браслаўшчыны не спыняецца работа з дзецьмі: працуюць аздараўленчыя лагеры, спартыўныя залы, праходзяць разнастайныя цікавыя мерапрыемствы. Вось і на базе Слабодкаўскай ясляў-сада – сярэдняй школы педагогі і навучэнцы арганізавалі свята, якое аб’яднала турнір па міні-гольфе і дзень адчыненых дзвярэй.

Як расказала дырэктар установы Ірына Гапон, незвычайнае мерапрыемства стала вынікам перамогі слабодкаўскіх дзяцей на рэспубліканскім турніры па гэтым відзе спорту ў Смалявічах, дзе тыя сталі лепшымі ў камандным і асабістым заліках. Як пераможцы, яны атрымалі права правесці ў сябе спаборніцтвы па мінігольфе, а ў якасці ўдзельнікаў праекта «Школьны сад для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва» падрыхтавалі дзень адчыненых дзвярэй у аграгарадку.

Атрымалася сапраўднае свята, на якое завіталі дзеці і настаўнікі з гімназіі і ўсіх сярэдніх школ раёна, прадстаўнікі Адукацыйнага цэнтра па навучанні мінігольфу ў нашай краіне, грамадскага аб’яднання «Беларускі зялёны крыж», аддзела па адукацыі і РФСК «Дрывяціч».

Частку навучэнцаў прывабіла мініяцюрная версія гольфа: яна не мае абмежаванняў па ўзросце, не патрабуе спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі, а толькі канцэнтрацыі ўвагі, каардынацыі і пэўнай тэхнікі (яе асаблівасцямі, дарэчы, можна было пацікавіцца ў майстра спорту Уладзіміра Кіндзеля, члена Беларускай асацыяцыі гольфа). Яшчэ адным плюсам гэтай спартыўнай гульні з’яўляецца партатыўнасць: камплекты абсталявання для яе зручна размясціліся на асфальтаваных дарожках каля школы. Удзельнікам спаборніцтва трэба было загнаць клюшкамі маленькія мячыкі ў лункі, прайшоўшы пры гэтым дыстанцыю за мінімальную колькасць удараў. У індывідуальным заліку ў адной з груп удача была на баку відзаўчанак Марыі Мацкевіч, Вікторыі Пашкевіч і Кацярыны Сударгінай, якім дасталіся ўсе прызавыя месцы, у другой жа лепшымі сталі Мікіта Самуль з Друйскай школы, Андрэй Шыдлоўскі і Павел Шпак з СШ № 2. Між каманд вылучылася зборная гаспадароў – у іх 1-е месца, 2-е і 3-е – у друйскіх і відзаўскіх вучняў адпаведна. Пераможцы турніра атрымалі ўзнагароды ад асацыяцыі гольфа, а таксама салодкія прызы – вяленыя вішні ад калег па праекце «Школьны сад» з в. Юрцава Аршанскага раёна (вынік рэалізацыі іх бізнес-ідэі).

Не прагадалі і тыя дзеці і педагогі, якія прынялі ўдзел у дні адчыненых дзвярэй: іх чакала насычаная праграма. Так, у гульні «Райскі яблычак» пад вершы, напісаныя педагогамі Слабодкаўскай ЯССШ, акрамя сакавітага гасцінца, можна было атрымаць мядовы прыз, а таксама паспрабаваць свае сілы ў «Вясёлых стартах», на майстар-класах па маляванні соллю і вырабе абярэгу, даведацца мноства цікавых фактаў у музейнім пакоі і падзівіцца з ураджаю на вучэбнадоследным участку. Спадабаўся ўдзельнікам і адукацыйны маршрут па Слабодцы. Праект «Школьны сад» прадугледжвае запрашэнне партнёраў, таму ў ходзе мерапрыемства мясцовыя жыхары прапаноўвалі лясныя ягады, мёд, калектыў жа ўстановы адукацыі – арганічную гародніну і сувеніры: падстаўкі, фітачай і духмяныя бомбачкі (гэта ўжо была бізнес-ідэя гаспадароў). Адбылася і дэгустацыя шарлоткі ды чаю ад «Кладоўкі гномаў».

Адным словам, і дарослым, і дзецям, якім мерапрыемства ў Слабодцы прыйшлося даспадобы, будзе што ўспомніць. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago